• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая лекцыя Сяргея Сахарава (CityDog) пра тое, як стаць адным з самых папулярных медыя (25 красавіка, 18:00)

    «Жаўцізна», клікбэйты і фемінітывы. Адкрытая лекцыя Сяргея Сахарава пра тое, як стаць адным з самых папулярных медыя па версіі Mail.ru.

    Падчас сустрэчы паспрабуем разабрацца, чаму ў Беларусі з'яўляецца ўсё больш і больш (не) жоўтых медыя і чаму гэта насамрэч добра.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/16114804_1535255326492288_8784343269248489336_n.jpg

    «Модны некалькі год таму выраз «ужо не торт» зараз гучыць у новых інтэрпрэтацыях — «дно прабіта» і «ўсё дзеля хайпа», — расказвае Сяргей Сахараў. — Гэтыя фразы — як прысуд і беларускай журналістыцы, і новым медыя, для якіх нібыта не засталося нічога святога — ні правіл, ні этыкі, ні маралі. Але якраз тут пачынаецца самае цікавае: магчыма, менавіта цяпер беларускія медыя пачалі перажываць свой рэнесанс, пра які не маглі марыць 10 год таму».

    Што рабіць, каб гэты рэнесанс не скончыўся гэтаксама хутка, як пачаўся, і пры чым тут фемінітывы — усе падрабязнасці падчас сустрэчы.

    Час: 25 красавіка (серада), 18:00 – 19:30

    Месца: офіс ГА «БАЖ» — Мінск, вул. Кальварыйская, 16 – 265 (4 паверх)

    Для ўдзелу ў лекцыі неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

     

    Фота Зарыны Кандрацьевай, Budzma.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці