Адкрытая лекцыя для журналістаў: «Палітычныя ідэалогіі ды «дзяржаўная ідэалогія» ў Беларусі» (пятніца, 18:00)
ГА “БАЖ” запрашае журналістаў і рэдактараў, а таксама студэнтаў журналістыкі наведаць адкрытую лекцыю вядомага палітолага і незалежнага аналітыка Андрэя Ляховіча на тэму "Палітычныя ідэалогіі ды "дзяржаўная ідэалогія" ў Беларусі".
Час: 27 кастрычніка (пятніца), 18.00 – 19.30
Месца: офіс ГА “БАЖ” — вул. Кальварыйская 16 – 265 (4 паверх)
Слухачы адкрытай лекцыі даведаюцца простай мовай пра існуючую палітру палітычных ідэалогіяў ды іх прынцыпы, а таксама пра тое, якое дачыненне да іх мае т.зв. “дзяржаўная ідэалогія” Беларусі.
Андрэй Ляховіч скончыў у 1997 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасьці «паліталогія». Да 2008 г. выкладаў паліталогію у БДУ. З 1999 г. — незалежны палітычны аналітык. Лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі польскіх універсітэтаў. Выкладаў у Варшаўскім, Ягелонскім (Кракаў), Познаньскім універсітэтах.
Усіх жадаючых просім пацвердзіць свой удзел у адкрытай лекцыі на адрас электроннай пошты baj@baj.by з пазнакай “Адкрытая лекцыя”. Таксама ў паведамленні можна накіраваць вашыя пытанні да лектара па тэме мерапрыемства.
Запрашаем калегаў! Будзе цікава!
Кароткі змест лекцыі
Узнікненне вызначэння ідэалогіі ды ідэалогіяў
Адрозненне ідэалогіі ад сацыяльнай навукі
Класычны лібералізм і неалібералізм: узнікненне і прынцыпы
Кансерватызм і неакансерватызм: узнікненне і прынцыпы
Хрысціянска-дэмакратычная ідэалёгія: узнікненьне і прынцыпы
Сацыял-дэмакратычная ідэалогія: узнікненне і прынцыпы
Кароткі агляд т.зв. “дзяржаўнай ідэалогіі” Беларусі.