• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая лекцыя Барбары МакКормак — віцэ-прэзідэнта Музея журналістыкі і навін, Вашынгтон (аўторак, офіс БАЖ)

    Вопыт амерыканскага Музея журналістыкі і навін у барацьбе з праблемай Fake News у адкрытай лекцыі віцэ-прэзідэнта Музея журналістыкі і навін у Вашынгтоне Барбары МакКормак.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/barbara_mccormac.jpg

    Музей журналістыкі і навін, або New­se­um — не толькі сяміпавярховы музей у Вашынгтоне, але і маштабны адукацыйны праект, прысвечаны развіццю медыяпісьменнасці, прасоўванню свабоды слова і свабоды прэсы ў ЗША і ва ўсім свеце.

    Барбара МакКормак, віцэ-прэзідэнт Музея па адукацыйных праграмах, наведае Мінск і правядзе адкрытую лекцыю ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў 13 лютага (аўторак).

    Падчас лекцыі Барбара МакКормак раскажа пра дзейнасць музея і яго барацьбу з феноменам fake news, падзеліцца бачаннем сучаснага медыя-ландшафту, пералічыць выклікі для ўсіх яго ўдзельнікаў і шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася. Таксама прадугледжаны час для пытанняў і дыскусіі.

    Лекцыя адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).
    Пачатак мерапрыемства а 19‑й гадзіне. Будзе забяспечаны пераклад на рускую мову.
    Для ўдзелу ў лекцыі просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

    Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі.

    Барбара МакКормак
    Віцэ-прэзідэнт па адукацыйных праграмах
    Музея журналістыкі і навін, г. Вашынгтон

    Барбара МакКормак з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам па адукацыйных праграмах у Музеі журналістыкі і навін (New­se­um) у Вашынгтоне і ўзначальвае каманду, адказную за стварэнне New­se­umED — адукацыйных рэсурсаў і праграм па медыяпісьменнасці. Віртуальная мэтавая аўдыторыя New­se­umED налічвае каля 10 мільёнаў студэнтаў.

    Барбара МакКормак — запатрабаваны спецыяліст у галіне навучання медыяпісьменнасці ў ЗША і за мяжой.

    Вось нядаўнія лекцыі Барбары МакКормак:
    “Платформы для абмеркавання непапулярных тэм” ( “Plat­forms for the Unpop­u­lar”) на штогадовай канферэнцыі Амерыканскага альянсу музеяў;
    “Барацьба з фальшывымі навінамі” у Інстытуце Чаутауа ў Нью-Ёрку;
    “Факты, вымыслы і тое, што знаходзіцца паміж імі” («Judg­ing Fact, Fic­tion and Every­thing in Between») для выкладчыкаў англійскай мовы па праграме Фулбрайт ў Варшаве;
     “Этыка СМІ” для журналістаў у Нью-Ёрку;
    “Клімат страху: прапаганда і дэзінфармацыя” з Майклам Фрыдманам і Эстэр Вайціцкі на штогадовым Нацыянальным савеце сацыяльных даследаванняў;
    “Палітыка і грамадскі інтарэс: заклік да дзеяння” ў Нацыянальнай асацыяцыі медыяпісьменнасці;
    “Хакерскія атакі / Хакеры” ( “Hacks / Hack­ers”) у штаб-кватэры Twit­ter у Лондане;
    “Медыяпісьменнасць і крытычнае мысленне” на Mis­in­fo­Con і ў агенцтве Reuters.

    Спадарыня Маккормак актыўна супрацоўнічае з дабрачыннымі фондамі і вядучымі міжнароднымі арганізацыямі, такімі як ЮНЕСКА, па пытаннях доступу да рэсурсаў у галіне навучання медыяпісьменнасці.

    За ўнёсак у выкладанне гісторыі прэсы і інфармацыйнай пісьменнасці яна і яе калегі па школе атрымалі прызнанне Асацыяцыі адукацыйных праграм у сферы журналістыкі, Нацыянальнага савета па грамадскіх навуках і Дзяржаўнай камісіі па адукацыі ЗША.

    Больш падрабязную інфармацыю пра Барбару Маккормак можна знайсці на старонцы Музея журналістыкі і навін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці