• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая лекцыя «Асновы бяспекі» і майстар-клас «Бяспека анлайн» 29 ліпеня

    Чаго мы баімся у нашай актывісцкай і журналісцкай дзейнасці? Затрыманняў, выгарання, праблем у сваякоў?

    Ці можам зразумець, наколькі верагоднае развіццё «кепскага сцэнару» і як можна яго прадухіліць? Абмяркуем рызыкі, наступствы і нашыя метады абароны з улікам агульнага кантэксту Беларусі з праваабаронцай з арганізацыі Human Con­stan­ta Настай Лойка.

    Адразу ж пасля лекцыі — майстар-клас «Бяспека анлайн».

    З якімі выклікамі мы сутыкаемся ў сеціве, чаго варта баяцца, а што проста страшылкі з Кітаю? Цягам майстар-класу вы можаце адкрыць шмат новага пра сваю абароненасць альбо ўражлівасць, а таксама сабраць стос карысных парадаў.

    Майстар-клас праводзяць праваабаронцы з арганізацыі Human Con­stan­ta Яна Ганчарова і Аляксей Казлюк.

    Дзе: Офіс БАЖ, ул. Кальварыйская 16–265 (4 паверх);
    Калі: 29 ліпеня, панядзелак, з 17.00 да 19.30.
    Уваход вольны, але просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці