• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыта стыпендыяльная праграма для журналістаў-пачаткоўцаў (дэдлайн — 30 жніўня)

    Сёлета стыпендыя ад Coda Sto­ry адкрыта для аднаго журналіста з Грузіі і аднаго рэпарцёра любой нацыянальнасці, які зараз жыве ў выгнанні.

    стыпендыяльная праграма для журналістаў-пачаткоўцаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Coda Sto­ry прымае заяўкі на стыпендыю Bruno Report­ing Fel­low­ship, якая праходзіць пры спонсарскай падтрымцы арганізаванага Марцінам Уокерам Фонду Бруна.

    Марцін Уокер — знакаміты міжнародны рэпарцёр, былы карэспандэнт Guardian Moscow і рэпарцёр года на Grana­da TV. Спадар Уокер вядомы сваімі шматлікімі расследаваннямі і кнігамі, ад першай біяграфіі Гарбачова да напружаных рэпартажаў пра падзенне шаха Ірана і яго палітычных наступствах, і з’яўляецца гарачым прыхільнікам тэрміновай, дынамічнай журналістыкі.

    Праграма для журналістаў-пачаткоўцаў разлічана на дзесяць месяцаў.

    Памер стыпендыі — 1000 даляраў ЗША ў месяц.

    За гэты час удзельнікі атрымаюць ментарскую і рэдакцыйную падтрымку рэдактараў і супрацоўнікаў Coda Sto­ry. Ад моладзі чакаюць прапаноў ідэй для стварэння журналісцкіх матэрыялаў. Журналісты павінны будуць апублікаваць у тым ліку як мінімум адзін лангрыд у Coda Sto­ry ці сайтах партнёраў.

    Таму сярод асноўных патрабаванняў да кандыдатаў — выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай англійскай мовай, досвед напісання рэпартажаў на англійскай мове.

    Даслаць заяку трэба на адрас bruno@codastory.com

    У заяўцы павінны быць такія дакументы:

    • Суправаджальны ліст, у якім трэба распавесці пра сябе і патлумачыць, чаму вы заслугоўваеце стыпендыю і на чым бы вы хацелі засяродзіцца.
    • Кароткае апісанне адной доўгай гісторыі, над якой вы хацелі б папрацаваць падчас стажыроўкі, і чаму Coda з’яўляецца прыдатнай платформай для гэтага.
    • Рэзюмэ.
    • Кароткі суправаджальны ліст з указаннем таго, чаму гэтая стыпендыя падыходзіць менавіта вам.
    • Тры апублікаваных матэрыяла (спасылкі ці PDF-файлы падыдуць).

    Стыпендыяльная праграма пачнецца 1 кастрычніка 2024 года. 

    Coda Media — гэта медыякампанія, якая факусуецца на каранях трансгранічных крызісаў. Яе місія — даследаваць матрыцу гісторый, якія фарміруюць свет, надзяліць чытачоў пачуццём сапраўднага, кантэкстуальнага разумення гісторый, якія фарміруюць іх жыццё, і дапамагчы журналістыцы пераасэнсаваць, як асвятляць складаныя крызісы даступным і займальным спосабам, не пазбаўляючы падзеі уласцівай ім складанасці. Гісторыі Coda жывуць на лічбавых платформах, у падкастах, а таксама ў відэа і фільмах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці