Адданы прафесіі – удзельнічай у конкурсе (да 31 жніўня)!
Гомельская філія ГА «БАЖ» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым конкурсе на атрыманне дыплома «За адданасць прафесіі».
На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёнарысы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 1 верасня 2015 па 31 жніўня 2016 года і мелі грамадcкі розгалас.
Кандыдата на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ», а можна вылучыцца індывідуальна.
Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e‑mail: bajgom@mail.ru, fax: 80232 755875) нарыс, артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.
У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку. Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2016 года. Вынікі будуць падведзены да
8 верасня – Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.
Конкурс «За адданасць прафесіі» Гомельскай філіяй ГА «БАЖ» быў распачаты ў красавіку 2009 года на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.
Пераможцамі ў розныя гады былі незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, Ларыса Шчыракова, Анатоль Санаценка, Мікалай Бянько і Юля Сівец, Аляксандр Баразенка, Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй.
Мэты конкурсу:
- Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды.
- Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.