• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ADAMI Studio – Miнск 2019 анансуе прыѐм заявак для украінскіх і беларускіх кінатворцаў

    ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе аб’яўляе прыѐм заявак для ўдзелу ў майстэрні ADAMI Studio у Мінску,  Беларусь, 6-8 лістапада 2019 года. У ініцыятыве могуць удзельнічаць праекты мастацкіх і дакументальных фільмаў на стадыі мантажу, на тэмы культурніцкай разнастайнасці, талерантнасці, інтэграцыі і мірнага суіснавання.

    ADAMI Stu­dio стварае магчымасці для абмену досведам і ўтварэнню сувязяў паміж удзельнікамі і спікерамі праекту, укараненню розных падыходаў і спосабаў перадачы візуальных гісторыяў, падвышэння прывабнасці фільмаў для больш шырокай міжнароднай аўдыторыі. Майстэрня пройдзе ў некалькіх мантажных пакоях. Удзельнікі пад кіраўніцтвам дасведчаных міжнародных экспертаў будуць працаваць над паляпшэннем сцэнара, драматургіі, мантаваць свае матэрыялы, а таксама атрымаюць магчымасць папрацаваць з матэрыяламі іншых удзельнікаў.

    Майстэрня арганізуецца ў партнѐрстве з Мінскім Міжнародным Кінафестывалем LISTAPAD. Акрамя рэдактарскай і мантажнай працы, удзельнікі ADAMI Stu­dio атрымаюць магчымасць наведаць паказы і сеткавыя мерапрыемствы, якія фестываль прапануе сваім міжнародным гасцям.  Усе беларускія і ўкраінскія прадусерскія кампаніі, тэлевізійныя станцыі, асобныя прадусары, рэжысѐры, якія зацікаўленыя ва ўдзеле ў майстэрні, могуць прадставіць заяўкі па спасылцы ніжэй. Удзельнічаць ў ADAMI Stu­dio атрымаюць магчымасць толькі адабраныя праекты.

    Могуць удзельнічаць толькі фільмы ў стадыі рэдагавання/мантажу:

    - поўны метр (больш за 75 хв.) — сярэдняй даўжыні (больш за 10 хв.). К моманту падачы заяўкі на майстэрню 50% здымак фільму мусяць быць завершаныя. 

    Зацікаўленыя каманды мусяць уключыць у свае заяўкі сінопсіс і вытрымку з прадстаўленага праекту. Ад 4 да 6 каманд-пераможцаў будуць адабраныя для ўдзелу ў двухдзѐннай мантажнай майстэрні, якую правядуць міжнародныя эксперты ў Мінску. ADAMI Stu­dio сканцэнтруецца на распрацоўцы сюжэтнай лініі і драматычным патэнцыялы адабраных праектаў.

    Дэталі майстэрні:

    - Даты: 6–8 лістапада 2019 года

    - Месца: Мінск, Беларусь

    - Працоўныя мовы: расейская і ангельская

    - Апошні тэрмін падачы заявак: 25 жніўня 2019 года

    - Праезд і размяшчэнне  для каманд, адабраных па-за межамі Мінску і для украінскіх каманд, якія едуць у Беларусь.

    - 2 ўдзельнікі ад праекту (рэжысѐр і мантажыст).

    Калі ласка, запоўніце і адпраўце заяўку да 25 жніўня:

    https://form.jotform.me/RegistrationADAMI/Adami-Studio-Minsk

    Адабраныя заяўнікі будуць апавешчаныя да 1 верасня 2019 года.

    З пытаннямі звяртайцеся: registration@adamimediaprize.eu

    Нэлі Мжаванадзэ, каардынатарка праекту, +995 595 474477 (Viber, What­sapp)

    Кецеван Кіласонія, каардынатарка конкурсу, +995 577 777109 (Viber, What­sapp)
     
    Пра прэмію ADAMI Media Prize Медыя-прэмія ADAMI была створаная, каб заахвоціць стваральнікаў фільмаў, журналістаў і аўдыявізуальных медыя ў краінах Усходняга партнѐрства ЕЗ прасоўваць тэмы міграцыі, талерантнасці і культурніцкай разнастайнасці. Прэмія ўзнагароджвае выдатныя тэлевізійныя, кіна- і інтэрнэт-праграмы, якія займаюцца праблемамі, звязанымі з разнастайнасцю.

    Таксама ADAMI арганізоўвае шэраг мерапрыемстваў для наладжвання сувязяў і абмену магчымасцямі паміж медыяпрафесіяналамі ва Усходняй Еўропе і ЕЗ.

    Для атрымання дадатковай інфармацыі, наведайце вэб-сайт www.adamimediaprize.eu 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці