Ад мовы варожасці да прыняцця разнастайнасці: школа талерантнасці для журналістаў (да 6 сакавіка)
Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” у супрацоўніцтве з Article 19 запрашаюць да ўдзелу ў Пятай Школе талерантнасці для журналістаў “Талерантнасць: ад мовы варожасці да разумення і прыняцця разнастайнасці”.
Калі: 24–26 сакавіка 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.
Мэтавая група: журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 40 гадоў;
- актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных груп;
- мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
- быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
- абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо вагонам цягніка з месцамі для сядзення). У сваёй заяўцы, неабходна абавязкова пазначыць, ці маецца шэнген-віза на дні правядзення Школы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 6 сакавіка 2017 года. Заяўку на ўдзел мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, якія трэба даслаць на toljournalists@gmail.com. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе улічана падчас правядзення конкурса.