• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    9 верасня запрашаюць на прэс-прагулку і пікнік з сэрам Джонам Лоўтанам у Батанічным садзе

    ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і каманда праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які АПБ рэалізуе сумесна з Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія) у супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН РБ, запрашаюць журналістаў на сустрэчу з сэрам Джонам Лоўтанам — брытанскім эколагам, заолагам, віцэ-прэзідэнтам Каралеўскага таварыства аховы птушак (RSPB). 

    Пачатак прэс-прагулкі 9 верасня а 10.30 каля службовага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад (вул. Сурганава, 2в). Уваход у Цэнтральны батанічны сад для ўдзельнікаў мерапрыемства бясплатны. 

    Будзе працаваць перакладчык. 

    Умова ўдзелу — публікацыя ў адкрытым доступе па выніках мерапрыемства. 

    Рэгістрацыя абавязковая — тут

    Што цікавіць брытанскага эксперта ў Беларусі? На якія пытанні ён адкажа ў панядзелак? 

    Палессе — адзіная з найвялікшых прастораў дзікай прыроды Беларусі і ў Еўропе, прыцягвае ўвагу ўсяго свету.

    1. Ці з’яўляецца прастора дзікай прыроды, такая як Палессе, каштоўнасцю для краіны альбо, наадварот, гэта неасвоеныя тэрыторыі, баласт і праблема? 

    2. Колькі мясцін, падобных на беларускія тэрыторыі дзікай прыроды, ёсць у Вялікабрытаніі, у Еўропе? Якія яны? 

    3. Як эфектыўна кіраваць Палессем? 

    4. Таксама сэр Джон Лоўтан назаве пяць месцаў і з’яваў, дзеля якіх бёрдвочары і аматары некранутай прыроды едуць у Беларусь з усяго свету. 

    Сэр Джон Лоўтан  — брытанскі эколаг і заолаг, які займаецца пытаннямі папуляцыйнай дынамікі і біяразнастайнасці ў кантэксце глабальных экалагічных зменаў і іх уплыву на дзікую прыроду. 

    Быў старшынём Каралеўскай камісіі па забруджванні навакольнага асяроддзя, UK.

    Ачольваў Раду па даследаванні навакольнага асяроддзя, UK.

    З’яўляецца апекуном Сусветнага фонду прыроды (World Wide Fund for Nature (WWF).

    Візіт брытанскага эколага прысвечаны пачатку вялікага міжнароднага праекта «Палессе — дзікая прырода без межаў», які супольна рэалізуюць некалькі міжнародных прыродаахоўных арганізацый. Ключавы партнёр праекта ў Беларусі — ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці