9 красавіка вэбінар «Як працаваць з інфармацыяй, калі шмат чутак, а афіцыйныя органы маўчаць»
Кампанія “За права на інфармацыю” распачынае месяц хатняй адукацыі. Першы вэбінар адбудзецца 9 красавіка з 18.00 да 19.30.
Падчас вэбінара паразмаўляем з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй, калі ёсць шмат чутак-плётак, шмат паведамленняў ад грамадзян, а афіцыйныя структуры маўчаць. І ў такіх умовах рэдакцыі яшчэ і папярэджанні атрымліваюць!
Удзельнічаюць журналісты:
-
Віктар Малішэўскі
-
Ірына Турчына
-
Ульяна Бабаед
-
Антон Трафімовіч
Нашы госці раскажуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com .
Заставайцеся дома, беражыце сябе!
Звярніце ўвагу!
У красавіку кампанія “За права на інфармацыю” правядзе шэраг вэбінараў. Сачыце за анонсамі на нашым сайце!
15 красавіка
17.00 – 18.30
З адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыялістам у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццянай Лішанковай пагаворым пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.
23 красавіка
18.00 – 19.30
Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.
30 красавіка
15.00 – 17.00
Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fm.com) мы ўздымем тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.
Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле Закона аб СМІ, рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.