• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    34 запрашае на інтэнсіў па працы медыя

    20 і 21 красавіка рэдакцыі 34mag і 34travel зноў правядуць маштабны інтэнсіў аб працы сучасных медыя ў Беларусі.

    Запрашаем у прастору Ulej.by усіх людзей, якія працуюць з тэкстамі ў любым іх відзе, а таксама прадстаўнікоў свету рэкламы і проста тых, хто піша для ўласнага задавальнення і заробку. Цягам двух дзён мы будзем дзяліцца з вамі досведам працы ў медыя і распавядаць, што рабіць, каб пісаць лепш.

    Журналісты, журналісткі і капірайтары, капірайтаркі, студэнты і студэнткі медыйных напрамкаў, блогеры, блогеркі, SMM-шчыкі й SMM-шчыцы – усё для вас.

    Усяго – 30 месцаў. Інтэнсіў будзе праходзіць 2 дні, з 10:00 да 17:00, з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад мы вышлем усім удзельнікам і ўдзельніцам напярэдадні. 

    Кошт усяго інтэнсіву:  79 BYN (першыя 10 месцаў), 89 BYN (астатнія).

    Квіткі:  bezkassira.by

    Пра што будзем казаць (на рускай мове): 

    •    Як дамагацца сваіх мэтаў з дапамогай тэкстаў?

    •    Як не стаць дрэнным аўтарам? Разбор самых частых памылак.

    •    Як весела пісаць пра тое, пра што ўсе астатнія пішуць сумна?

    •    Як пераадолець «крызіс аўтара»? Як знайсці тэму і свой вугал гледжання?

    •    Як раскрыць героя ў інтэрв’ю? Як узяць ідэальны каментар? Як атрымаць адказы на свае пытанні?

    •    Як наладзіць камунікацыю з рэдакцыяй? Як выбудаваць працу ў звязку «аўтар – рэдактар»? Як стаць добрым рэдактарам?

    •    Мова варожасці: як не нарвацца на цвікі ў лаўцы, якія ты пазабіваў(-ла) сваімі рукамі?

    •    Чаму «прадавальных» тэкстаў не існуе? Як падаваць інфармацыю і прадаваць паслугі,

    • каб быць карысным і нікога не раздражняць?

    •    Бонусам: як (і навошта) напісаць кнігу? Як (і навошта) яе потым выдаць?

     

    Распавядаць будуць: 

    Антон Кашлікаў — галоўрэд і выдавец праектаў 34, аўтар раманаў «Лузер» і «Былыя»

    Лёша Горбаш — шэф-рэдактар 34mag.net, рэдактар The-Flow.ru

    Юлія Міронава — рэдактарка 34travel.me

    Маша Гуліна — рэдактарка 34travel.me і Bahna.land

    Марыя Ярома — рэдактар спецпраектаў 34

    Как устроена работа тревел-медиа? Открытая лекция главного редактора 34travel Антона Кашликова (24 апреля)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці