3‑месяцовая стажыроўка для журналістаў у Берліне (да 22 лістапада)
Маладыя журналісты з Беларусі з добрым веданнем нямецкай мовы, студэнты 1 і 2 года магістратуры і выпускных курсаў па спецыяльнасцях «журналістыка» і «германістыка», могуць падаць заяўку на стажыроўку ў Берліне.
Стыпендыя разлічана на 3 месяцы ў берлінскім Freie Universität (Internationales Journalisten-Kolleg Freie Universität Berlin).
Праграма пройдзе ў ліпені-верасні 2016 года і дасць магчымасць удзельнікам павысіць прафесійную кваліфікацыю, наладзіць кантакты з калегамі з Германіі і іншых еўрапейскіх краін, у тэорыі і на практыцы пазнаёміцца з роляй і значэннем СМІ ў развіцці грамадзянскай супольнасці.
Праграма ўключае тэарэтычны курс павышэння кваліфікацыі ў галіне гісторыі, культуры і СМІ, шасцітыднёвую практыку ў нямецкіх медыя і тыднёвую азнаямляльную паездку па Германіі.
Удзельнікам выплочваюць 750 еўра ў месяц, пакрываюць выдаткі на праезд і прадастаўляюць месца ў інтэрнаце ў Берліне.