• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    20 гадоў – 20 кіламетраў. Велапрабег у Брэсце да юбілею БАЖ

    Разам з сябрамі мясцовай філіі ГА “БАЖ” у вандроўцы бралі ўдзел мясцовыя прыхільнікі роварнага руху ў Брэсце з велаклуба “РаДзея”.

    Алег Супрунюк гутарыць з удзельнікамі велапрабегу

    Перад пачаткам велапрабегу кіраўнік брэсцкай філіі ГА “БАЖ” Алег Супрунюк распавёў пра гісторыю стварэння ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі, найбольш важныя падзеі за 20 гадоў яе існавання.

    Удзельнікам было прапанавана праехаць на ровары сімвалічную дыстанцыю ў 20 кіламетраў, стартаваўшы ад пляцоўкі ля археалагічнага музея “Бярэсце”.

    Прапанаваны велаклубам “РаДзея” маршрут (ад Брэсцкай крэпасці ўздоўж ракі Мухавец) павінен быў прыцягнуць увагу журналістаў да праблем, з якімі сутыкаюцца аматары роварнага руху ў Брэсце.

    “Мне падаецца, што пасля гэтага прабегу ў прадстаўнікоў СМІ з’явіцца дадатковая матывацыя спрыяць усталяванню ў нашым горадзе добрых умоў для тых, хто рэгулярна карыстаецца роварам”, – адзначыў старшыня велаклуба “РаДзея” Валянцін Балдэнка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці