15 красавіка вэбінар з адвакатам Таццянай Лішанковай пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін у судзе
Кампанія “За права на інфармацыю” запрашае на вэбінар з адвакатам Таццянай Лішанковай. Пагаворым пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.
Рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.
Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com .
Заставайцеся дома, беражыце сябе!
Звярніце ўвагу!
У красавіку кампанія “За права на інфармацыю” правядзе шэраг вэбінараў. Сачыце за анонсамі на нашым сайце!
23 красавіка
18.00 – 19.30
Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.
30 красавіка
15.00 – 17.00
Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fm.com) мы ўздымем тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.
Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле Закона аб СМІ, рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі.