• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскія СМІ: карэспандэнты «Белсату» не атрымліваюць рэгулярныя заробкі

    Польскае выданне Press.pl высветліла, што журналісты тэлеканалу «Белсат», якія працуюць ва Украіне і Расіі, скардзяцца на нерэгулярныя выплаты заробкаў. Таксама пра праблемы з выплатамі гавораць у галаўным варшаўскім офісе, у тым ліку прадстаўнікі з вытворча-мантажных брыгад.

    Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

    — TVP ім не плаціць заробак. Запазычанасць — з красавіка, — цытуе Press.pl журналіста «Белсату», які пажадаў застацца ананімным. — Ці можна не плаціць людзям, якія маюць кантракты і рызыкуюць жыццём ці свабодай?

    Прадстаўніцтва «Белсату» ва Украіне працуе з 2018 года. Штогод колькасць журналістаў, якія з Кіева працавалі для тэлеканала павялічвалася, таму ў красавіку 2023 года ва ўкраніскай сталіцы адкрыўся новы офіс «Белсату». Кіруе офісам Ілля Суздалеў, які ў 2014 годзе быў вымушаны пераехаць у Кіеў з Данецку.

    Зараз журналісты кіеўскага офісу вядуць рэпартажы з фронту, рызыкуючы сваім жыццём. Але ў дадатак да гэтага маюць праблемы з рэгулярнымі заробкамі. Адзін з супрацоўнікаў распавёў Press.pl, што звязвае гэтыя складанасці з нядаўнімі хваляваннямі вакол «Белсату». Аднак не скрывае, што такія затрымкі былі і раней.

    З нявыплатамі сутыкнуліся і карэспандэнты з Расіі, якія ананімна супрацоўнічаюць з тэлеканалам, рызыкуючы трапіць у сваёй краіне ў турму. 

    Пра тыя ж праблемы гавораць і ў варшаўскім галаўным офісе.

    «З красавіка не аплачаны ўсе рахункі брыгад укаранення і мантажу. Здымачная група працуе на антэне бясплатна і мы баімся, што аднойчы яны проста адмовяцца працаваць», — каментуе Press.pl адзін з журналістаў рэдакцыі.

    У адказ на ўсе запыты прэс-служба Telewiz­ja Pol­s­ka паўтарае, што «тэлебачанне «Белсат» стараецца пастаянна разлічвацца па ўсіх фінансавых абавязацельствах».

    Што адбываецца з «Белсатам»

    Нагадаем, тэлеканал сутыкнуўся з праблемамі пасля таго, як новы польскі ўрад зладзіў рэарганізацыю грамадскіх СМІ, у тым ліку Польскага тэлебачання, да якога адносіўся «Белсат».

    У ліпені 2024 польскі партал Onet паведаміў пра абвінавачанні ў бок менеджэраў «Белсата» — іх падазраюць у фінансавых махінацыях падчас заключэння дамоваў на IT-паслугі. 

    У адказ кіраўніцтва «Белсата» выступіла з заявай, у якой выказала пратэст «супраць паклёпу».

    БАЖ і Прэс-клуб Беларусь заклікаюць польскія ўлады захаваць беларускі тэлеканал «Белсат»

    Таксама тэлеканал адчуў на сабе запавольванне працы сайта, а пасля і ўвогуле адключэнне.

    «На вялікі жаль, сама каманда Белсат TV мае на гэтую сітуацыю вельмі абмежаваны ўплыў, а праўду кажучы — амаль ніякага, Я вельмі спадзюся, што бліжэйшым часам атрымаецца нейкім чынам выправіць сітуацыю, пераканаць адпаведных асобаў, каб не пазбаўлялі нас магчымасцяў даносіць вам белсатаўскія праграмы ўсімі магчымымі спосабамі», — каментаваў тыя падзеі Аляксей Дзікавіцкі.

    Напрыканцы жніўня сайт аднавіў сваю працу на старым дамене belsat.eu.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці