Кар’ерны рост: рэдактар дзяржаўнай газеты ў Пінску ўзначаліла ўпраўленне па адукацыі мясцовага гарвыканкама
На новую пасаду Вольга Леўчанка перайшла з 9 ліпеня 2019 года, а дагэтуль цягам шасці гадоў была дырэктарам-рэдактарам камунальнага ўнітарнага інфармацыйнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты” Пінскі веснік”.
Вольга Леўчанка нарадзілася ў Пінску і ў свой час скончыла мясцовы педагагагічны коледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “матэматыка” з дадатковай спецыяльнасцю “інфарматыка”. Цяпер ёй 40 год.
Пасля Вольга працавала на кіруючых пасадах у розных моладзевых грамадскіх арганізацыях, у 2006 годзе ўзначаліла Пінскі гарадскі камітэт БРСМ, пазней — аддзел па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, адкуль і перайшла на працу ў дзяржаўную раённую газету. З 2016 года Вольга Леўчанка з’яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ.