• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кандыдатцы Давідовіч вынеслі папярэджанне за размяшчэнне яе тв-выступу ў сацыяльных сетках

    30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі. 

    Ірына Давідовіч

    Нагадаем, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалай Мельячэнка. Рэдакцыйная рада вырашыла, што выступ Давідовіч утрымліваў абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў. 

    Ірына Давідовіч прысутнічала на паседжанні АВК. Яна лічыць, што размяшчаць відэаролік у інтэрнэце мела права і гэта не супярэчыць заканадаўству, а вось дзеянні тэлевізійнага чыноўніка Мельячэнкі, які ў выбарчым працэсе самавольна ўзяў на сябе функцыю цэнзара, засталіся без належнай прававой ацэнкі.

    У выніку акруговая камісія №54 (старшыня Анатоль Букліс, сакратар Святлана Мірончык) абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне “у звязку з парушэннем правядзення перадвыбарчай агітацыі”.

    Ірына Давідовіч абскарджвае гэтае рашэнне АВК у Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці