Канал СТБ узначаліў Кірыл Казакоў. Хто гэта?
Кірыл Казакоў да гэтага выковаў абавязкі генеральнага дырэктара канала СТБ.
Кірыл Казакоў нарадзіўся ў Магілёве ў 1979 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, а пазней — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2002 годзе Казакоў пераехаў у Мінск і пачаў працаваць у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме «Зона Х» карэспандэнтам, затым ачоліў аддзел крымінальных навін АТН і стаў кіраўніком праграм «Зона Х». У 2011 годзе ўзначаліў спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТБ», які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі.
У 2015 годзе стаў генеральным прадзюсерам Белтэлерадыёкампаніі, затым выконваў абавязкі генеральнага дырэктара СТБ.
Мае дзяржаўныя ўзнагроды.
А вось што Кірыл Казакоў казаў падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года з палітычным актывам:
— Была праведзена выразная пазіцыя таго, што інфармацыйная праца павінна ў нейкай меры быць інфармацыйнай барацьбой. Таму што, у адрозненне ад дзяржаўных СМІ, СМІ, якія не зьяўляюцца канструктыўнымі на мой погляд, не грэбуюць нічым. Гэта не значыць, што мы павінны чымсьці грэбаваць. Гэта значыць, што мы ўсё ж такі павінны з’яднацца ў такой адзіны інфармацыйны кулак.