• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канада падтрымае беларускія незалежныя СМІ

    Канада у партнёрстве з арганізацыяй «Журналісты за правы чалавека» будзе дапамагаць незалежным медыям з Беларусі і Расіі. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі.

    Сустрэча адбылася 15 красавіка 2024 года ў Атаве. Ціханоўская і Жалі абмеркавалі падтрымку беларускімі ўладамі расейскай агрэсіі і дамовіліся правесці двухбаковыя кансультацыі па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і адказнасці рэжыму Лукашэнкі. Падчас сустрэчы кіраўніца канадскага МЗС паведаміла, што краіна мае намер падтрымліваць беларускія незалежныя медыі.

    «Міністр Жалі пацвердзіла прыхільнасць Канады да прасоўвання свабоды слова і супрацьдзеяння маніпуляванню інфармацыяй і дэзінфармацыі. Яна аб’явіла, што Канада нядаўна падпісала партнёрства на 1 мільён долараў з арганізацыяй «Журналісты за правы чалавека», мэтай якога з’яўляецца аказанне дапамогі расійскім і беларускім незалежным журналістам у барацьбе з маніпуляваннем інфармацыяй», — гаворыцца ў прэс-рэлізе канадскага ўрада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці