• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок аштрафаванай у Беларусі журналісткі

    У ліпені 2022 года Камітэт па правах чалавека ААН большасцю галасоў пастанавіў, што Беларусь як дзяржава-удзельніца Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах абавязана даць беларускай журналістцы Ларысе Шчыраковай належную кампенсацыю, уключаючы пакрыццё штрафу і панесеных ёю судовых выдаткаў па справе 2015-га года аб «незаконным распаўсюджванні медыяпрадукцыі».

    Ларыса Шчыракова – беларускі журналіст-фрылансер. 13 студзеня 2015 года яна правяла ў Гомелі відэаапытанне сярод прадаўцоў рынку «Цэнтральны». Потым размясціла гэты рэпартаж у інтэрнеце, адкуль яго ўзяў для свайго эфіру тэлеканал «Белсат».

    4 сакавіка 2015 года супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля распачалі адміністрацыйную справу супраць спадарыні Шчыраковай і падалі адміністрацыйны пратакол у суд Цэнтральнага раёна Гомеля. У пратаколе сцвярджалася, што журналістка незаконна вырабіла і распаўсюдзіла прадукцыю СМІ з парушэннем пункта 2 артыкула 22.9 (незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях.

    12 сакавіка 2015 года аўтарка атрымала штраф у эквіваленце 220 долараў па курсе беларускага рубля на дзень вынясення рашэння суда.

    Ларыса Шчыракова падавала апеляцыі ў абласны суд Гомеля, у Вярхоўны суд Беларусі, але яны пакінулі ў сіле рашэнні ніжэйстаячых судоў. Пракуратура Беларусі скаргу адхіліла.

    У выніку журналістка звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН, каб абараніць сваё права на свабоду распаўсюджвання інфармацыі. Таксама яна папрасіла Камітэт рэкамендаваць Беларусі як дзяржаве-ўдзельніцы прывесці палажэнні Закона аб сродках масавай інфармацыі ў адпаведнасць з яе міжнароднымі абавязальніцтвамі па Пакце.

    Улетку 2022 года на 135‑й сэсіі Камітэт па правах чалавека ААН пастанавіў, што Беларусь абавязаная прадаставіць журналістыцы Ларысе Шчыраковай належную кампенсацыю, уключаючы пакрыццё штрафу і панесеных ёю судовых выдаткаў.

    Таксама Камітэт адзначыў, што Беларусі трэба перагледзець сваю нарматыўную базу, у прыватнасці свой Закон аб СМІ, у адпаведнасці са сваім абавязацельствам па Пакце, з тым, каб забяспечыць магчымасць поўнага ажыццяўлення правоў, прадугледжаных Пактам Камітэта, ратыфікаваным Беларуссю.

    Чытайце яшчэ:

    Марш-кідок да каханай. Дзень з Ігарам Ільяшом у падарожжы ў гомельскі СІЗА, дзе трымаюць яго жонку Кацярыну Андрэеву

    “Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч

    Сёння пачнуць судзіць галоўнага рэдактара парталу «Аўтабізнэс» Юлію Мудрэўскую

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці