• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каманда Нехта запусціла свой сайт. На ім пакуль няма беларускай павесткі

    Рэдакцыя NEXTA паведаміла, што запускае свой сайт. «На ім будзе шмат эксклюзіўнага кантэнту, прафесійнай аналітыкі і вострай публіцыстыкі», — завабліваюць чытачоў у анонсе. Праўда, пры пераходзе на сайт выяўляецца, што там пакуль няма месца беларускім навінам. Гэта мэтанакіраваная палітыка?

    У сайта дзве версіі — рускамоўная і англамоўная. Большасць навінаў прысвечаныя таму, што адбываецца ў свеце, з упорам на падзеі ва Украіне і Расіі, а сярод абазначаных рубрык значыцца больш шырокая «Постсавецкая прастора».

    «Наша Ніва» спытала заснавальніка Нехта Сцяпана Пуцілу, з чым звязаная такая выбарка.

    «Сайт функцыянуе ў эксперыментальным рэжыме. Насамрэч, ён накіраваны перадусім на англамоўную аўдыторыю. Пры заходзе з Расіі і Беларусі з’яўляецца шыльда пра неабходнасць карыстацца VPN. Навіны пра Беларусь і па-беларуску таксама плануюцца: пакуль што гэта адзіны сярод беларускіх медыя сайт, які функцыянуе цалкам без донарскай падтрымкі, таму спачатку мы выводзім яго на манетызацыю за кошт пераважна замежнай аўдыторыі, а пасля пашыраем аўдыторыю і адкрываем у тым ліку беларускую версію», — пракаментаваў Пуціла.

    Ён дадае, што канал з беларускімі навінамі таксама ёсць — гэта Нехта Плюс на ютубе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці