• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Калі ты песіміст, то навошта прыйшоў у прафесію? Бастунец, Золатава, Пытлева, Свярдлоў і іншыя медыйшчыкі — пра вынікі года

    Падчас вялікай анлайн-размовы кіраўнікі і журналісты рэдакцый беларускіх медыя: Onliner, TUT.BY, БелаПАН, “Наша Ніва”, “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Еўрарадыё”, “Новы Час”, Tribuna.by, “Беларускае Радыё Рацыя”, “Сильные Новости”, Hrodna.life, Intex-Press, “Маланка медыя” падзяліліся сваімі высновамі пра 2020 год. Што для рэдакцый было найбольш складаным, якія былі нагоды для радасці і ці ёсць месца аптымізму? Прапануем канспект сустрэчы.

    Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя ‑журналістаў» Андрэй Бастунец

    у пачатку анлайн-сустрэчы нагадаў пра хвалю пераследу, з якой сутыкнуліся сёлета недзяржаўныя медыя і журналісты. Здавалася б, нічога новага — улады Беларусі ніколі не былі лаяльнымі да незалежных СМІ. Аднак ёсць істотныя змены, праўда, не ў лепшы бок.

    — Такое ўражанне, што вынікі года падводзіць Следчы камітэт, сілавыя структуры. Я маю на ўвазе і пераслед “Прэс-клуба”, і крымінальныя справы супраць журналістак Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай, Дар’і Чульцовай. Гэта і ёсць вынікі года — людзі за кратамі.

    Я назіраю за зменамі ў медыясферы каля 20 гадоў. Хачу звярнуць увагу на сістэмнасць ціску. Раней пад рэпрэсіі ўладаў траплялі ці асобныя медыя, ці пэўныя сектары.  Цяпер гэта закранае ўсіх, кожнага.

    Гэты год мусіць запомніцца не толькі гвалтам супраць асобаў, але і рэпрэсіямі ў інтэрнэт-сферы — дзесяткі сайтаў былі заблакаваныя, у тым ліку і сайт БАЖ, шмат газет сутыкнуліся з праблемамі друку і распаўсюду: “Свободные новости плюс”, “Комсомольская правда” в Беларуси”, “Народная Воля”, “БелГазета”, “Брестская газета”, “Газета Слонімская”.

    Журналісты сутыкнуліся з масавым пазбаўленнем акрэдытацый. Ціск ідзе па ўсіх накірунках. Гэта тое, што застанецца для мяне галоўным вынікам года. Штодзень мы атрымліваем інфармацыю ці пра затрыманні, ці пра ператрусы, штрафы, арышты.

    Што добрае было сёлета? Салідарнасць.  

    Мне б хацелася, калі і дойдзе да горшага, то гэта хай адбудзецца хутчэй. І сітуацыя павернецца ў адваротны бок.

     

    Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат”:

    — Мы прызвычаіліся працаваць пад ціскам, бо 14 год цягнуўся пераслед нашых журналістаў. Але гэта ўсё можна было перажыць, відаць, таму ўлады скарысталі такі сродак рэпрэсій, як крымінальны пераслед.

    Сёлета мы навучыліся працаваць без выходных, весці шматгадзінныя эфіры з мінімальнай колькасцю тэхнічнага персанала. Таксама сёлета стала зразумела, што курс на шматплатфоменнасць быў слушны. Мы вяшчаем праз спадарожнік, хаця нам не адзін раз казалі, што гэта марная трата грошай. Але аказалася, калі выключылі інтэрнэт, людзі шмат глядзелі нас праз спадарожнік.

    Што мне падаецца важным — гэта салідарнасць. Я вельмі ўдзячны БАЖу, які робіць вялікую справу. Калі раней мы маглі думаць адзін пра аднаго, як пра  канкурэнтаў, то цяпер акурт час гуртавацца. Той момант, калі адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

    Чытачы, гледачы значна больш давяраюць цяпер недзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Гэта бачна па ўсім: па колькасці пошты, па колькасці карыстальніцкага кантэнту, па праявах увагі да нашых журналістаў з боку грамадзянам.

    Яшчэ момант шматплатформеннасці. Мы бачым, што курс выбару шмат якіх платформаў быў слушны.

    Ірына Новік, рэдактар Hrodna.life

    За час падзей 2020 года мы ўсе нашы задачы па стратэгічнаму плану развіцця рэдакцыі перавыканалі. А для мяне самым яркім уражаннем было, калі людзі ў жніўні да нас ішлі калейкай, бо па сарафанным  радыё даведваліся, што рэдакцыя Hrodna.life дапаможа ўсталяваць VPN. Гэта быў канвейер, час, калі мы  мы былі не толькі анлайн-пляцоўкай інфармацыі, але і афлайн.

    У нас рэдакцыя ў цэнтры горада. І калі амаль немагчыма было выйсці, бо ўсё было заблакіравана, то хлопцы з бару з ніжэйшага паверху прынеслі нам дзве вялікія сумкі ежы, каб мы маглі працаваць. Падтрымка з боку гарадзенцаў не спынілася. Мы бачым гэта і па краўндфандынгу.

    Людзі зразумелі, што за незалежную прэсу трэба плаціць, зразумелі паслугу журналістыкі. Для мяне вельмі важна, што адбыўся гэты злом у свядомасці спажыўца інфармацыі.

    Маё пажаданне ў тым, што мы павінны дапамагчы людзям усвядоміць, што яны героі, кожны, хто робіць нават малы добры ўчынак. Каб журналісты не страцілі адчувальнасць да чалавека.

     

    Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар “Еўрарадыё”

    — Галоўны прарыў у тым, што мы перасталі баяцца. «Еўрарадыё» было з  легальным статусам і мы гэтым даражылі. Цяпер мы нічога не баімся. Але нам важныя журанлісцкія стандарты і даставернасць інфармацыі.

    Што складанага? Складана адправіць журналіста на заданне і разумець, што ён можа не вярнуцца.

    Краіна змянілася, журналістыка змянілася. Гэта абсалютны факт.

    Галоўнае, што ў нас было і ёсць — людзі. Мы недзе ў сярэдзіне цяжкага шляху. Але людзі шмат чаму навучыліся, сталі больш стрэсаўстойлівымі. Наша праца запатрабаваная, нам вераць. Журналістыка цяпер адчуваецца чацвёртай уладай. Грамадства гэта прызнае.

     

    Аляксей Знаткевіч, рэдактар “Радыё Свабода”

    Аляксей Знаткевіч нагадаў пра тое, што кансультант “Радыё Свабода” Ігар Лосік ужо некалькі месяцаў знаходзіцца ў зняволенні. Ён аб’явіў галадоўку на знак пратэсту і мае намер ісці да канца. Таксама Знаткевіч нагадаў, што журналісты “Радыё Свабоды” яшчэ падчас выбарчай кампаніі сутыкнуліся з затрыманнямі і фізічным гвалтам, а восенню ўсіх нашых журналістаў пазбавілі акрэдытацыі.

    Аляксей Знаткевіч адзначыў, што адбыліся змены ў грамадстве, стаўленні да беларускай мовы.

    “Калі раней былі нейкія здзіўленыя рэакцыі на беларускую мову, на наш класічны стандарт правапісу, то цяпер гэтага няма”, — гаворыць Аляксей.

    Ён распавёў, што апошнім часам стала больш спробаў дыскрэдытаваць журналістаў, гэта ж пацвердзілі і кіраўнікі іншых рэдакцый:

    “Апошні месяц нам шмат падкідваюць інфармацыі, відавочна падрыхтаванай, каб мы яе “праглынулі” і падалі непраўдзівыя звесткі”.

    Напрыканцы Аляксей Знаткевіч усім пажадаў удачы — “яна спатрэбіцца”.

     

    Рэдактар і вядучы “Радыё Рацыя” Зміцер Кармазін

    Адзначыў запатрабаванасць “Радыё Рацыя”, якое вяшчае на FM-хвалях у Брэсцкай, Гродзенскай вобласці, на Беласточчыне. Ва ўмовах блакіроўкі інтэрнэту гэта важная крыніца інфармацыі для людзей.

     

    Галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч

    — Каронавірус і тыя ўмовы, якія склаліся, замінаюць працы. Але патрэба ў інфармацыі расце. Мы спадземся, што зможам ўтрымаць наклады і нават  падняць іх.

    Разам з тым адбываецца палітызацыя насельніцтва. Нам часам звоняць у рэдакццыю і кажуць, што адмаўляюцца ад нас, бо мы занялі пэўную пазіцыю.

    З чым мы ўступаем у новы год? З аптымізмам, што дажылі, гэта ўжо добра. Ёсць праблемы. Мы з вамі цяпер сядзім, а што там з галоўным рэдактарам Віктарам Марчуком? Яго выклікалі ў пракуратуру.

    Некаторыя журналісты не вытрымліваюць, у нас сышло двое праз такі ціск. Ідзе запалохванне: журналісты атрымліваюць на свой адрас пагрозы, пішуць, што будуць з імі разбірацца. І звяртацца ў нейкія органы няма сэнсу.

    Мы звярнуліся ў міліцыю, калі нас назвалі фашыскай арганізацыяй, улёткі на дзверы наклеілі. Але нам адказалі, што не знайшлі вінаватых.

    Рэгіянальная прэса цяпер абя’дноўваецца. Гэта тычыцца і арганізацыйнай, і эканамічнай дзейнасці. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы цяпер  аб’ядноўвае 15 суб’ектаў.

     

    Дзмітрый Наважылаў, дырэктар БелаПАН

    Сайт Naviny.by застаецца заблакаваным. Гэта адбіваецца на фінансавым становішчы рэдакцыі. Пэўных мэтаў улады дасягнулі.

    Я хачу выказаць словы падзякі ўсім нашым журанлістам, якія аддана і прафесійна робяць сваю працу.

    Агулам сёлета 101 стукі арышту адзседзелі нашы журналісты. І сукамернікі дзякавалі журналістам за працу, за праўду, якую БелаПАН нясе людзям.

     

    Ігар Пятрулевіч, рэдактар сайта Tribuna.by

    Назаву асноўныя падзеі года для нас.

    Каронавірус — вясною не было спартыўных падзей. Футбол найбольш трымаўся. Вясною мы рабілі рэтрпадборкі, доўгатэрміновыя праекты, інтэрв’ю па зуму і гэта далей. Так мы змаглі пражыць месяцы з каронавірусам.

    Нас сапраўды заблакавалі. Але мы не сумуем, а шукаем выхады.

    Таксама ў гэтым годзе я б паўтарыў фразу, што складанасці робяць нас больш моцнымі. Для медыя важна мнагавектарнасць, шматканальнасць.

    Ні ў якім разе нельга канцэнтарвацца на нейкім адным канале. Мы ўвесь час шукаем розныя варыянты, як мы можам зарабляць і тым самым падтрымліваць нашых журналістаў.

    Што нам прыдалося сёлета, гэта дыферанцыяцыя нашых пляцовак. Сацыяльныя сеткі, youtube, мабільны дадатак як асобны канал. Гэта ўсё нам дазволіла добра  існаваць. Бо тая ж банэрная рэклама круціцца ў мабільным дадатку. Мы паўсюль на сувязі. І тыя людзі, якія хочуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю, нас імгненна знойдуць. А гэта ж наша аўдыторыя.

     

    Марына Золатава, галоўны рэдактар TUT.BY

    Марина Золотова начала свое выступление со слов, что надо оптимистично смотреть в будущее, «если ты пессимист, то зачем ты пришел в нашу профессию?»

    Катя Борисевич в СИЗО, это беспокоит больше всего. Ты думаешь о ее дочери, о ее семье, о ее маме. Для редактора тяжело, что не можешь отвечать за здоровье и свободу журналистов. Есть вещи, на которые мы не можем повлиять.

    Одно из важнейших слов 2020 — солидарность.

    Но мы должны решить, что делать с тем, что репрессии идут по нарастающей. Что будет дальше? Мы пишем обращения, выступаем в международных организация, обращаемся к коллегам из других стран, но что еще можно сделать?

    В этом году нас постигла большая утрата — ушел основатель портала Юрий Зиссер. На нас повлиял Covid-19, болели многие. Он заставил переобуться в прыжке и сменить форматы, срочно искать новые ниши. Мы научились работать удаленно, смогли открыть темы, которые раньше было сложно зацепить, используя удаленную работу.

    За весь этот период 18 журналистов TUT.BY задерживали 38 раз, и общее количество отбытых «суток» ареста — порядка ста.

    В мае у нас было 50 тысяч подписчиков в Телеграм-канале, а в конце августа — около 400 тысяч. У нас около 2 млн переходов на сайт еженедельно из Телеграм-канала.

    Нам предстоит решить, как верифицировать информацию от пользователей, как вычислять провокаторов и как с ними себя вести.

    Мы, как известно, большую часть своей жизни работали без статуса СМИ. Но это было «до». Мы уже много раз с октября столкнулись с тем, что чиновники и посылают, и подкалывают.

    Мы видим, что задерживают журналистов, независимо от того, зарегистрировано ли медиа в Мининформации. Статус СМИ, как и жилетка, бейдж нас не спасают, а делают мишенью.

    Но все равно мы победим и сумеем с этим беспределом справиться.

    Мы с вами свидетели насилия, неправосудных судов, беспредела. И мне кажется странным, когда нам говорят: «А вы не даете высказаться другой стороне». Это для меня это равносильно утверждению «а почему вы не даете высказаться преступнику?».

    Конечно, мы всегда даем официальную сторону. Но вопрос объективности в этом году заиграл новыми красками. Для меня это выбор между добром и злом. Это история, которая меня сильно беспокоит.

    Я желаю нам всем оптимизма, выдержки, сил, успехов. Я верю, что это впереди. Главное, этого хотеть и к этому стремиться.

     

    Пётр Кузняцоў, заснавальнік сайтаў Gomel.today і Mogilev.online

    — Все выступающие отмечали, что существенно выросло доверие аудитории к независимым СМИ. По моему субъективному убеждению, доверие могло и не вырасти. Этого могло бы и не случится, если бы не героическая, профессиональная, самоотверженная работа наших СМИ. И это началось с ковида. Потому что на фоне того, что вытворяла власть, люди почувствовали, что им нужна правдивая информация для личной безопасности. И они увидели, что независимые СМИ говорят правду. Не было бы ковида, то история с президентскими выборами могла бы развиваться иначе, если бы и журналисты работали по-другому.

    Очень многие процессы получилось отточить и отладить в этом году.

    Я лично считаю, что журналисты не тоже герои, а журналисты в первую очередь герои. То, что происходит, это — информационная революция. Это очень круто и предмет для гордости.

    У меня нет позитивных прогнозов. Давление будет нарастать. Думаю, они понимают, что если все СМИ закрыть, то люди уйдут в Телеграм. Это останавливает власть.

    Я бы всем хотела пожелать удачи, выдержки и мужества, профессионального развития.

     

    Аксана Колб, галоўны рэдактар газеты “Новы Час”

    — Я б хацела сказаць, што нягледзячы на ўсё, што адбылося, 2020 быў найлепшы. Кгэта час, калі цікаўнасць да праўды ўзрасла і роля незалежных медыя таксама павялічылася.

    Для нашай рэдакцыі галоўнымі былі людзі: людзі, з якімі мы сустракаліся на вуліцах, людзі, якія прыйшлі да нас у рэдакцыю. Мы сапраўды аб’ядналіся, гэта адчуваецца.

    Мне б хацелася пажадаць, каб мы не згубілі пачуццё салідарнасці і засталіся такімі ж з’яднанымі.

    Мой аптымізм падпітваецца тым, што я бачу навокал. У Мінску кожны дзень мне прыносіць шмат пазітыву, я веру, што ўсё будзе добра ў нас.

    Я хачу пажадаць усім нам вольнай Беларусі, як мага хутчэй, а нашай журналісцкай супольнасці не згубіць тое пачуццё еднасці, памкненне да праўды.

     

    Настасся Роўда, рэдактар “Нашай Нівы”

    Мы адчулі каласальную салідарнасць у цяжкія моманты.

    Для нас не скончылася стрэсавая сіутацыя, мы ўсё яшчэ ходзім на допыты. Самім балючым момантам было раненне Наташы Лубнеўскай.

    Літаральна дзень таму бацька нашай фатографкі Аляксандры Піліповіч-Сушчыц быў вымушаны адвезці яе і ўчастковага да ізалятара на Акрэсціна.

    Мы выпрацавалі схему, што рабіць, калі некага арыштуюць, каб праца неспынялася.

    У сітуацыі SOS нам людзі моцна дапамаглі і вельмі падтрымалі фінансава. Гэта наш грунт, на якім мы стаім.

    Лаяльная аудыторыя — гэта вельмі важна. Гэтыя людзі ідуць за намі з сайта на сайт, у тэлеграм, куды заўгодна.

    Сёлета мы пераканаліся — тое, што мы робім, суперважна. Мы займаемся не ерундой.

    Я хачу пажадаць, каб мы ўсе не адчайваліся, дажылі да перамогі, і сустрэлі яе на волі ў наступным годзе.

     

    Кацярына Пытлева, праграмны дырэктар і вядучая праектаў “Маланка-медыя”

    — Хотелось бы передать слова поддержки коллегам, вы — невероятные. Говорю, как зритель и журналист.

    Какое-то время я отслеживала судьбу бывших коллег. У нас были идеи и планы сделать с бастовавшими сотрудниками свою платформу, но инвестор подвел, поэтому мы расстались.

    «Маланка медыя» — проект молодой, ему всего два месяца. У нас маленькая трудолюбивая редакция. Начинал канал с ежедневных новостей, сейчас есть воскресные стримы. За последние две недели запустили еще два проекта: позитивная аналитика и короткий дайджест. Мы собираемся реализовывать себя и в других сферах медиа, скоро будем мультимедийной платформой.

    Вслед за депрессией у многих пришло принятие и действие. Кто-то начал вести свое дело. Появились новые youtube каналы, кто-то ведет прямые эфиры в соцсетях, кто-то делает совместные проекты. Кто-то ушел вести курсы ораторского мастерства. Это тоже выход, если ты не можешь заниматься своей любимой профессией.

    Знаю и тех, кто работает в такси, потому что найти работу до перемен невозможно. Это профессиональные осветители, декораторы. Увы, такое тоже случается.

    Для меня большим разочарованием стало то, что большое количество людей вернулось в Телерадиокомпанию, они заменили своих же коллег в эфире, тех, с кем стояли рядом в цепях солидарности. Я очень надеюсь, что ситуация изменится и настоящие профессионалы вернуться в эфиры, а те, кто занял их места не из-за своей профессиональной ценности, а потому что надо было эти места закрыть, найдут какую-то другую работу.

     

    Мікалай Градзюшка, выпускаючы рэдактар Onliner

    — События 2020 года стали сильной встряской для нас. И, наверное, это пошло на пользу редакциям. Мы стали работать более оперативно, тщательнее проверять информацию.

    Один из новых форматов Onlin­er — подкасты, мы даже переоборудовали под комнату для записи душевую. Стали делать большие социальные расследования с участием нескольких журналистов.

    Хочу пожелать, чтобы мы могли заниматься своей работой и нам никто не мешал.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці