• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каламойскі распавёў, як прапагандыст Салаўёў ледзь не пайшоў на ўкраінскі тэлеканал

    Украінскі алігарх Ігар Каламойскі, які падтрымліваў Уладзіміра Зяленскага, распавёў РБК пра перамовы аб прыёме на працу расійскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.

    Па словах Каламойскага, Салаўёў павінен быў працаваць на ўкраінскім тэлеканале «1+1». «Ён у адзін час пераехаў у Ізраіль, у 2011 ці 2012 годзе, калі ў яго былі нейкія непрыемнасці ў Расіі. І ён [Салаўёў] досыць сур’ёзна пра гэта думаў. У нас з ім рыхтавалася нават падпісанне кантракту і ўжо «нават абмяркоўвалі фінансавыя пытанні», — распавёў алігарх.

    Паводле словаў алігарха, Салаўёву прапаноўвалі пасаду вядучага аўтарскай праграмы на «1+1».

    Аднак пасля журналісту «даравалі» і ён вярнуўся ў Расію, працягнуў Каламойскі. Пры гэтым бізнесмен падкрэсліў, што сам з Салаўёвым не сустракаўся. Перамовы ў Ізраілі вёў стрыечны брат журналіста Аляксандр Шапіра, які, па словах Каламойскага, «быў яго таварышам», з якім яны разам вучыліся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці