• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярыну Андрэеву этапавалі ў папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомлі

    Пра гэта паведаміў у ФБ яе муж Ігар Ільяш.

    Кацярыну Андрэеву этапавалі з СІЗА №3. Цяпер яна знаходзіцца ў папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомлі.

    «Раней у ПК‑4 Каця знаходзілася з траўня 2021-га па люты 2022 году, калі КДБ распачаў супраць яе новую крымінальную справу», — дадае спадар Ільяш. 

    Цяпер лісты, паштоўкі і тэлеграмы можна дасылаць па адрасе: Папраўчая калонія №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3. Кацярына Андрэеўна Бахвалава.

    Як будзе цяпер даходзіць карэспандэнцыя — пытанне адкрытае.

    «Пакуль Каця знаходзілася ў СІЗА, да яе прапускалі лісты выключна ад сваякоў. Але і ў такіх умовах атрымлівалася часам перадаваць ёй словы падтрымкі і салідарнасці ад сяброў, калегаў і проста неабыякавых людзей.

    Незадоўга да этапавання ў калонію Каця прасіла ўсім перадаць, што шчыра ўдзячная кожнаму, хто не забывае палітвязняў. Дзякуючы гэтаму, яна адчувае, што ўсё дакладна было недарэмна. Каця сказала, што ўсіх моцна абдымае і дасылае праменьчык усмешкі з‑за кратаў», — піша Ігар.

    Чытайце яшчэ:

    Наталья Лигачева: «Большое достижение, что во время войны Украина не превратилась в авторитарное государство»

    Палітзняволенага Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар і забралі верхнюю вопратку

    Доступ да інтэрнет-рэсурсу marketing.by абмежаваны Мінінфармам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці