• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каця Пытлева: У мяне рак

    Вядомая журналістка напісала ў сваім фэйсбуку, што ў яе рак.

    «У мяне рак. Так што сёння пачынаецца і мая асабістая вайна. Гэта быў найцяжкі месяц чакання пацверджання і абследаванняў, месяц прывіднай надзеі на цуд, што ўсё ж не.. Але цуду не здарылася.. Я ўсё жыццё ведала, што так хутчэй за ўсё будзе. Усё ж такі пяць выпадкаў рака грудзей па мамінай лініі..

    І я рыхтавалася да гэтага. Напярэдадні рэвалюцыі я праходзіла кансультацыі і абследаванні, каб прэвентыўна выдаліць грудзі (падвойная прэвентыўная мастэктамія як у Анжаліны Джолі), але не паспела..

    Прыйшлося з’язджаць, а тут у мяне доўгі час не было статусу, які дазваляў бы гэта зрабіць. І вось вынік. Ніякіх сімптомаў у мяне не было, выявіла падчас звыклага самаабследавання. Заўсёды шукаю нешта добрае ва ўсёй жэсці, што адбывалася са мной у жыцці, знайшла і тут.

    Я рада, што я тут, а не ў Беларусі, улічваючы, якія цяпер у краіне чысткі ў сістэме аховы здароўя.

    Так што ўсё выявілася ў вельмі правільным месцы і ў правільны час, калі ў мяне ўжо з’явілася страхоўка.. а гэта ўжо нямала.

    У мяне 2 стадыя, на шчасце метастазаў не знайшлі, і пухліна не агрэсіўная, так што шанцы добрыя. Што тут яшчэ скажаш.. Я спадзявалася, што гэты гробаны серыял з бясконцымі выпрабаваннямі ў маім жыцці скончыўся, але не.

    Так што ў чарговы раз ўключаю сталёвыя яйкі. Ну а далей як і з нашай перамогай — рабі, што можаш, там, дзе ты ёсць. Так і пераможам», — напісала яна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці