• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кабэльныя апэратары задумалі стварыць беларускамоўны тэлеканал, шукаюць кантэнт

    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім расказала пра сустрэчу з апэратарамі кабэльнай тэлевізіі, зацікаўленымі ў стварэньні кабэльнага каналу па-беларуску.

      https://baj.media/sites/default/files/event/preview/8332132d-71cf-46f1-b2fa-ec01d29c9112_cx0_cy19_cw77_w1023_r1_s.jpg

    Як кажа Алена Анісім Свабодзе, тыя маюць ідэю стварыць адмысловы недзяржаўны тэлеканал, на якім распаўсюджваць беларускамоўны кантэнт — мастацкія і дакумэнтальныя фільмы і мультфільмы, навукова-папулярныя перадачы і іншае, як арыгінальна беларускае, так і ў перакладзе.

    «Апэратары маюць пэўныя цяжкасьці з напаўненьнем кантэнтам на беларускай мове, — распавядае Анісім Свабодзе. — Ідэя ў тым, каб мець магчымасьць карыстацца тым, што ўжо напрацавана па-беларуску».

    Тых, хто мае беларускамоўны кантэнт або можа такі ствараць, дэпутатка просіць зьвяртацца да яе праз пошту alenaanisim@gmail.com, каб наладзіць сувязь з апэратарамі, а тыя ўжо будуць разьбірацца з аўтарскімі правамі і рыхтаваць кантэнт да трансьляцыі.

    Анісім сьцьвярджае, што канал ствараецца ня як канкурэнт «Белсату» (адзінаму на сёньня недзяржаўнаму беларускамоўнаму тэлеканалу), а дзеля пашырэньня «беларускай прасторы» на тых, для каго «Белсат» недаступны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці