Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці УП лічыць пераслед незалежных прафсаюзаў палітычна матываваным
Пераслед Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь у сувязі з узбуджанай крымінальнай справай Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП разглядае як палітычна матываваныя дзеянні беларускіх уладаў з мэтай ціску на кіраўніцтва і членаў незалежных прафсаюзных арганізацый, дыскрэдытацыі лідэраў прафсаюзнага руху ў вачах шырокай грамадскасці і папярэджання магчымых пратэстных акцый восенню 2017 года, звязаных з пагаршэннем эканамічнага становішча грамадзян краіны і працягам дзеяння Дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» які супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Поўны тэкст заявы ў далучаным файле.
ГА «БАЖ» таксама ўваходзіць у Нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.