• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эвакуяваная з Беларусі журналістка «Белсата» просіць пра дапамогу

    BYSOL адкрыў збор у падтрымку журналісткі тэлеканала «Белсат». Яна тэрмінова з’ехала з Беларусі разам з двума дзецьмі. Зараз сям’і патрэбныя грошы на арэнду жылля і заняткі з дэфектолагам для малодшага дзіцяці.

    «Да 2022 года я рабіла перадачу «Маю права», а з 2022 года — «Ваяры» — пра беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну, — расказвае сваю гісторыю журналістка «Белсата». Увесь гэты час я працавала з Беларусі — мела зносіны з добраахвотнікамі, складала план здымак, пытанні, пісала мантажны сцэнар. Апроч журналісцкай працы я адпраўляла  бандэролі падтрымкі ў СІЗА: прадукты, тэрмабялізну і г.д. для рэпрэсаваных, рабіла грашовыя пераводы.

    Калі пачаліся арышты за адпраўку перадач і грашовых сродкаў, я стала падтрымліваць родных палітычных вязняў, з кім была знаёмая: з кімьці сустракалася асабіста, камусьці адпраўляла пасылку. Гэта былі такія невялікія «прыемнасці», каб проста падтрымаць людзей.

    З’яжджаць  з Беларусі я не планавала, імкнулася стаць нябачнай: выдаліла акаўнты з сацсетак, прыбрала з кватэры ўсё, што магло хоць неяк скампраметаваць мяне. Пра маю дзейнасць і працу не ведалі нават у сям’і».

    Аднак у 2024 годзе журналістку пачалі вызываць на допыты, дома правялі ператрус. Увагу сілавікоў прыцягнула тое, што да 2021 году яна атрымлівала заробак на беларускую карту з‑за мяжы. BYSOL дапамог тэрмінова эвакуяваць з Беларусі нашу калегу разам з дзецьмі. 

    «Уцякалі мы проста з лецішча, з адным заплечнікам. Цяпер даводзіцца пачынаць жыццё з нуля. Майму малодшаму сыну 3 гады, ён асаблівае дзіця. Раз на паўгода яму трэба правяраць сэрца, а таксама яму патрэбныя заняткі з дэфектолагам. У Беларусі ён займаўся 2 разы на тыдзень. Цяпер мы губляем усё, што малы напрацаваў са спецыялістам.

    Незапланаваны пераезд даецца вельмі цяжка, і мне банальна не хапае сродкаў, каб закрыць хаця б абавязковае. У Беларусі мне хапала сродкаў не толькі на сям’ю, але і на дапамогу іншым, а тут я сама прашу аб дапамозе, але, самае галоўнае, што я на волі, і мы ў бяспецы. Ваша данаты дапамогуць нам як мага хутчэй адаптавацца да новай рэальнасці», — піша журналістка.

    Сума збору 3000 еўра

    • 1500 еўра – арэнда жылля на 3 месяцы;
    • 1000 еўра – 25 заняткаў сына з дэфектолагам;
    • 500 еўра – самае неабходнае на першы час

    Дапамагчы можна па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці