Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 26 верасня абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 24 верасня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя адразу 15 інфармацыйных рэсурсаў.
З іх восем маюць дачыненне да ўкраінскага медыя TELEGRAF. Гэта:
- Сайт TELEGRAF (ідэнтыфікатар telegraf.com.ua),
- Viber-канал «Телеграф — новини України та світу» (ідэнтыфікатар invite.viber.com/?g2=AQAAH%2B7bgM7UuU9Y5Jr56U0WeNHsMhychnyCxl7rQzdj8VX34sC8yxojaWhMFQ%2F3&lang=ru),
- Telegram-канал «Телеграф UA Новини України» (ідэнтыфікатар t.me/Telegraf_UA_channel),
- Telegram-акаўнт «Телеграф» (ідэнтыфікатар t.me/Telegraf_Ukraine),
- Telegram-канал «Телеграф. Новости» (ідэнтыфікатар t.me/telegrafby),
- YouTube-канал «Telegraf UA» (ідэнтыфікатар youtube.com/@telegraf-ua),
- старонка ў Facebook з назвай «Telegraf UA» (ідэнтыфікатар facebook.com/ua.telegraf),
- старонка ў X пад назвай «Телеграф» (ідэнтыфікатар x.com/telegrafcomua).
Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаны старонкі ў X з назвамі «DW українською» (ідэнтыфікатар x.com/dw_ukrainian) і «Голос Америки Українською» (ідэнтыфікатар x.com/holosameryky).
Заадно суд Чыгуначнага рёна Гомеля прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал з падобнай назвай «Телеграф. Новости», але ўжо беларускі. Гэты канал з ідэнтыфікатарам t.me/telegrafby мае ўсяго 5 падпісчыкаў.
«Экстрэмісцкім» стаў і Viber-канал пад назвай «Телеграф» (ідэнтыфікатар invite.viber.com/?g2=AQAe0ZqQK%2B5ZwlFX4yOYxC rLIu%2FSCUIsbe%2FKiskZLbyqF%2Bqa4B%2B4FTlECckWAU6f&lang=ru).
Апрача гэтага, 24 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвясціў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» з назвамі «Гомель Online» (vk.com/gomel_24), «Минск Online» (vk.com/minsk.stolica), «Лида — наш город» (vk.com/lida.city).
Гэтыя тры інтэрнэт-рэсурсы той самы суд ужо прызнаваў «экстрэмісцкімі» сёлета 6 верасня. Цяпер гэтага запісу ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма, засталася толькі пазнака «Адменена». Але праз 18 дзён суд зноўку вырашыў лічыць гэтыя старонкі «ВКонтакте» «экстрэмісцкімі».
Паводле абноўленага спісу Мінінфарма, экстрэмісцкім прызнаны і Іnstagram-акаўнт «Яна/Ёй» (ідэнтыфікатар instagram.com/yana.joj/?igshid=MzRIODBiNWFIZA%3D%3D). Ён дададзены ў пералік у адпаведнасці з рашэннем суда Ленінскага раёна Мінска ад 23 верасня.