• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-міністра інфармацыі Беларусі хочуць прызначыць «сенатарам»

    У Брэсцкай вобласці завершанае вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі: усяго прапанавана восем прэтэндэнтаў у «сенатары». Паколькі менавіта такой і з’яўляецца квота ад рэгіёна, амаль няма сумневаў, што ўсе прапанаваныя асобы будуць прызначаныя ў так званую верхнюю палату беларускага парламента.

    Ігар Луцкі. Фота: «Гродзенская праўда»

    У спіс вылучэнцаў трапіў і Ігар Луцкі, які родам са Століна, быў звязаны з дзяржаўнымі СМІ, а апошнім часам займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

    Ігар Луцкі нарадзіўся ў 1972 годзе. Ён скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, але даволі працяглы час адпрацаваў у дзяржаўнай медыяпрасторы.

    З афіцыйнай біяграфіі Ігара Луцкага вынікае, што ў 2004—2006 гадах ён займаў пасаду намесніка дырэктара інфармагенцтва БелТА. Пасля гэтага быў дырэктарам «Новага радыё» (2006–2008), уладальнікам якога з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У 2008 годзе ён вярнуўся ў БелТА на пасаду першага намесніка дырэктара і адпрацаваў каля шасці гадоў. У 2014 годзе Ігара Луцкага прызначылі першым намеснікам міністра інфармацыі Беларусі, а яшчэ праз чатыры гады чыноўнік стаў генеральным дырэктарам тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».

    Далей яго службовая кар’ера развівалася вельмі імкліва. 4 чэрвеня 2020 года, за некалькі месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў, з’явіўся ўказ, паводле якога Луцкі ўзначаліў міністэрства інфармацыі. Але міністрам ён быў менш за год: з 5 красавіка 2021 года ўраджэнец Століна займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль гэта і ёсць цяперашняе месца працы чыноўніка.

     У беларускай медыясупольнасці дзейнасць Ігара Луцкага звязаная з моцным ціскам на недзяржаўную прэсу. У чэрвені 2022 года ён сам распавядаў пра асабісты ўнёсак у справу, паводле якой інтэрнэт-партал TUT.BY быў закрыты і прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй».

    За свае ўчынкі на дзяржаўных пасадах Ігар Луцкі ў 2020–2021 гадах трапіў у санкцыйны спіс Еўразвяза і некаторых іншых дзяржаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці