• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма ўключылі Telegram-чат «Комментарии @belamova», яшчэ адзін акаўнт Франака Вячоркі і Telegram-канал No Future

    14 жніўня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: pexels.com

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 7 жніўня ў яго трапіў Telegram-чат «Комментарии @belamova». Пошук паводле лічбавага ідэнтыфікатара 1410506062, пададзены на сайце Мінінфармацыі, прыводзіць інтэрнэт-карыстальнікаў у Telegram-канал «Беларусь головного мозга». Гэты рэсурс мае больш за 56 тысяч падпісчыкаў.

    Telegram-канал з такой назвай быў створаны вядомым блогерам, палітвязнем Ігарам Лосікам, якога зараз трымаюць за кратамі. 14 снежня 2021 года Гомельскі аблсуд прыгаварыў Лосіка да 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». Блогера звінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

    Telegram-канал «Беларусь головного мозга» быў унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў больш як тры гады таму. Адпаведнае рашэнне прыняў 19 красавіка 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Цяпер, верагодна, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» асобна прызналі каментары на гэтым рэсурсе.

    У «экстрэмісцкі спіс» трапіў яшчэ адзін акаўнт «Франак Вячорка», цяпер у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар оk.ru/franak). Рашэнне пра гэта прыняў 9 жніўня суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 10 дзён таму той самы суд прызнаў экстрэмісцкім акаўнт «Франак Вячорка» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны і Telegram-канал з назвай «No Future» (ідэнтыфікатар t.me/No_future_press). Гэта інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс расійскіх антыфашыстаў і анархістаў. Адпаведнае рашэнне прыняў 9 жніўня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці