• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія кадры шукаюць дзяржаўныя СМІ Брэстчыны і што там па заробках?

    На інтэрнэт-партале дзяржаўнай службы занятасці з’явілася вакансія ад імя рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграмы «Раённае радыёвяшчанне». Аб’ява выклікала цікавасць прапанаваным заробкам, які зараз рэдка калі знойдзеш у рэгіянальных дзяржаўных выданнях.

    Фота: Vojtech Oken­ka для pexels.com

    Дзяржаўная раёнка ў Івацэвічах прапануе працу карэспандэнту і гатовая плаціць яму 1200 рублёў штомесяц. Акрамя наяўнасці вышэйшай адукацыі іншыя ўмовы працаўладкавання не пазначаныя.

    Калі прааналізаваць сайт дзяржаўнай службы занятасці, дык прапанова такога заробку для карэспандэнта газеты па-за межамі беларускай сталіцы — вялікая рэдкасць. На сёння больш прывабныя фінансавыя ўмовы для карэспандэнтаў размешчаныя толькі ад імя Белтэлерадыёкампаніі, тэлекампаніі «ВаенТБ», газет «Гродзенская праўда» і «Железнодорожник Белоруссии».

    Якім яшчэ дзяржаўным СМІ Брэсцкай вобласці зараз патрэбны карэспандэнты і які заробак прапануюць?

    З афіцыйнай базы вакансій можна даведацца, што рэдакцыя «Наша радыё» ў Баранавічах шукае на гэтую пасаду чалавека, які будзе атрымліваць 750–800 рублёў. Але да кандыдата ёсць дадатковыя патрабаванні, сярод якіх — «пісьменная гаворка, добрая дыкцыя, выдатная арыентацыя ў інфармацыйнай прасторы, навыкі напісання тэкстаў, ініцыятыўнасць, камунікабельнасць, адказнасць, аператыўнасць».

    А вось рэдакцыі дзяржаўнай гарадской газеты «Брестский вестник» патрабуюцца фотакарэспандэнт, карэспандэнт і рэдактар ​​інтэрнэт-рэсурсу. На кожнай з пасадаў абяцаюць заробак у памеры ад 626 да 800 рублёў. Пры гэтым вышэйшая адукацыя неабавязковая.

    Варта дадаць, што зараз у Беларусі 626 рублёў — гэта мінімальны афіцыйны заробак для тых, хто працуе на поўную стаўку. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Брэсцкай вобласці намінальная налічаная сярэдняя зарплата па выніках чэрвеня 2024 года складала 2014,5 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці