• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У рэзюмэ свядома не ўказваў, што я не маю зроку»: як невідушчы працуе на стужцы навін вядомага ўкраінскага медыя

    «Я раблю ўсё тое самае, што і іншыя навіншчыкі», — кажа Уладзімір Пірог, невідушчы журналіст, які працуе на ўкраінскім «Громадське радіо». У інтэрв’ю калегам Уладзімір распавядае, як адсутнасць зроку не перашкодзіла навучанню на факультэце журналістыкі. І тлумачыць,  як невідушчыя могуць пісаць навіны, выкарыстоўваючы спецыяльную праграму для чытання з экрана. 

    невідушчы журналіст Уладзімір Пірог

    Уладзімір Пірог. Фота: сацсеткі журналіста

    «Часта адмаўлялі з‑за таго, што невідушчы»

    У прафесію украінец Уладзімір Пірог прыйшоў у 2008 годзе. Ён пачынаў з артыкулаў пра тэхналогіі, быў уласным карэспандэнтам аднаго з кіеўскіх інфармацыйных агенцтваў, якое ўжо не існуе. Пасля працаваў на мясцовым сайце, што і стала пачаткам яго «стужкавання» — вядзення стужкі навін. Найдаўжэй ён працаваў на сайце Zaхid.net.

    «У Zaхid.net я трапіў не адразу. Я падаваў рэзюмэ, мяне не ўзялі. Але пазней мне напісаў галоўны рэдактар, мы сустрэліся, і ён прапанаваў мне працу.

    Вялікую ролю адыграла тое, што мяне асабіста ведалі многія. Я вучыўся на факультэце журналістыкі (Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко — заўвага БАЖ), жыў у інтэрнаце.

    Мяне сапраўды ведалі», — распавядаў «Громадське радіо» Уладзімір.

    Спадар Пірог узгадвае, што працадаўцы часта адмаўлялі яму ў працы з‑за таго, што ён не мае зроку. Пасля сыходу з Zaхid.net ён доўга не мог знайсці працу, таму ў рэзюмэ свядома не ўказваў, што ён невідушчы.

    «Аднойчы мне патэлефанавалі, сказалі, што ў мяне добрае рэзюмэ. Спыталі пра ўлік у вайсковым камісарыяце. Я адказаў, што за гэта можна не перажываць. Мяне не мабілізуюць, бо я цалкам невідушчы. Мне пачалі казаць, што я наўрад ці спраўлюся з гэтай працай, бо там шмат трэба працаваць з фота і гэтак далей. Я зразумеў, што яны не гатовыя да эксперыментаў», — узгадвае журналіст.

    І ўсё ж ён змог уладкавацца на сайт Lviv.media. А месяц таму адгукнуўся на аб’яву пра пошук навіншчыкаў у «Громадське радіо»:

    «Для мяне гэта быў статусны крок. Я падумаў, што варта паспрабаваць. Для мяне гэта вышэйшая прыступка, якая даказвае мне ж самому, што я магу выйсці з мясцовага ўзроўню на ўсеўкраінскі».

    Працоўныя інструменты і спецыяльныя праграмы

    Уладзімір Пірог падкрэслівае, што нічога надзвычайнага ў яго працы няма. Ён робіць усё тое самае, што і іншыя навіншчыкі:

    «Розніца толькі ў тым, што на мой камп’ютар трэба ўсталяваць спецыяльную праграму чытання з экрана.

    Сярод невідушчых пашыраны слэнгавы тэрмін «скрынрыдэр». Гэта праграма, якая агучвае ўсё, што робіць карыстальнік. Кожнае дзеянне. Каб гэта працавала, праграмы і сайты павінны быць даступнымі. Ёсць пэўныя стандарты даступнасці. Калі код праграмы або сайта прапісаны правільна, то праблем не будзе. Але бывае так, што распрацоўшчыкі грэбуюць гэтым.

    Я яшчэ і перакладчык праграмы скрынрыдэра NVDA. Яна ў мяне ўжо працуе на аўтапілоце. Калі мяне хтосьці пытае, як нешта там зрабіць, я доўга думаю і ўспамінаю, а як жа я гэта раблю. Бо ўсё ўжо аўтаматычна».

    Шмат хто дзівіцца, як Уладзімір працуе з фотаздымкамі. Паколькі са стужкамі навін спадар Пірог мае стасункі ўжо шмат гадоў, то, канешне ж, ён займеў пэўны алгарытм:

    «Не ведаю, як яго апісаць. Зараз стала яшчэ прасцей. Я бяру фота і праганяю яго праз штучны інтэлект, які мне яго апісвае. Гэта цудоўна. А калі гэтага не было, былі іншыя алгарытмы. Я ведаў, дзе шукаць фота. Напрыклад, калі «Радыё Свабода» бярэ фота, то я таксама магу яго ўзяць. Бо чалавек, які яго ставіў, дакладна разумее, што робіць».

    Рэдка, але раз-пораз Уладзіміру патрэбна дапамога. Тады ён звяртаецца да калег.

    «Напрыклад, калі трэба зрабіць скрыншот з відэа. Або калі ёсць толькі вертыкальныя фота з падзеі, а мне патрэбна гарызантальнае. Я не змагу яго перапрацаваць. Гэта асноўныя моманты, —  тлумачыць журналіст. І тут жа дадае: — Яны здараюцца не часта. У асноўным, я спраўляюся самастойна. Варыянты ёсць. Галоўнае — умець імі карыстацца».

    Невідушчы журналіст разумее, такія нюансы спыняюць многіх працадаўцаў, таму шчыра ўдзячны рэдакцыі «Громадське радіо», якая не пабаялася даверыць сваю стужку навін калезе з асаблівымі запатрабаваннямі. 

    «Гэта павінна было б іншым медыякампаніям даць зразумець, што не трэба адразу адмаўляць такім людзям, як я. Варта спрабаваць. Калі адмаўляць на падставе суб’ектыўных меркаванняў і стэрэатыпаў, гэта не добра».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці