• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інстраграм-акаўнт тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Чарговае папаўненне ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх  матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі.

    Паводле дакумента на сайце ведамства, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі прызнаны інстаграм-акаўнт @ezhaka, які належыць журналістцы і тэлевядоўцы Кацярыне Пытлевай. Адпаведнае рашэнне 26 кастрычніка прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва.

    На @ezhaka падпісана 10 200 чалавек.

    Згодна дзеючаму беларускаму заканадаўству, за распаўсюд ці захоўванне матэрылаў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі», пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП у выглядзе штрафу ці нават арышту, а таксама канфіскацыі на карысць дзяржавы сродку т. зв. правапарушэння — смартфона ці камп’ютара.

    Кацярына Пытлева звольнілася з БТ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе на знак нязгоды з палітыкай дзяржавы і кіраўніцтва кампаніі. Пасля выбараў Кацярына Пытлева страціла таксама працу на адной з FM-радыёстанцый, дзе вяла перадачу пра рок-музыку. Кацярына Пытлева з’ехала з Беларусі на пачатку 2021 года.

    Чытайце яшчэ: 

    Выкрывайце правільна: аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў

    Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

    Инвазия пропаганды в Telegram и TikTok. Что кроется за тенденцией?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці