• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыйную прадукцыю ўкраінскага блогера BalaganOff таксама прызналі “экстрэмісцкай”

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вырашыў, што кантэнт Telegram i YouTube-каналаў блогера з Украіны Аляксандра Рыкава, вядомага пад нікам BalaganOff,  прыраўніваецца ў Беларусі да "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

    Як вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства інфармацыі, дзе сістэматызуецца адмысловы “экстрэмісцкі спіс”, судовае рашэнне прынятае 23 лістапада і падлягае “неадкладнаму выкананню”. Ведамства ўдакладняе, што пад цэнзуру патрапіў цэлы шэраг інтэрнэт-пляцовак украінскага блогера Аляксандра Рыкава.

    “Telegram-канал с названием «Bal­aganOff», имеющий идентификатор https://t.me/balaganoffnews и идентификатор (ID), содержащий последовательность цифр 1001416364136.

    Telegram-группа с названием «Bal­aganOff Chat», имеющая идентификатор https://t.me/https://t.me/balaganoffff и идентификатор (ID), содержащий последовательность цифр 1001419460750;

    Youtube-канал с названием «Bal­aganOFF Украина Беларусь», имеющий идентификатор https://www.youtube.com/c/BalaganOFF”.

    Цяпер за захаванне і распаўсюд матэрыялаў са згаданых рэсурсаў карыстальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, а ў выпадку паўторнай фіксацыі — і крымінальная.     

    Паспяховы ўкраінскі прадпрымальнік Аляксандр Рыкаў першапачаткова выйшаў у віртуальную прастору, каб дзяліца з калегамі надзённымі праблемамі бізнесу. Аднак з лета 2020 года істотна пашырыў сферу інфармацыйнага інтарэсу, пачаўшы каментаваць палітычныя падзеі ў Беларусі, а з пачаткам сёлетняй расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны — і ў Расіі. 

    Сам ён расказваў, што нікнэйм Bal­aganOFF застаўся ад мянушкі, якая яшчэ ў дзяцінстве да яго прыклеілася ў гонар Шуры Балаганава, аднаго з герояў рамана “Залатое цяля” .

    Іншаземцы не часта трапляюць ў поле зроку беларускіх праваахоўных органаў з наступным запісам у “экстрэмісты”. Перадусім там аказваліся расійскія блогеры, дзейнасць якіх абмежаваная і ў самой Расіі — напрыклад, Міхаіл Кац, Юрый Дудзь ды іншыя. Цяпер кампанію разбавіў украінец Аляксандр Рыкаў.

    Яму 46 гадоў, родам з сям’і вайскоўца, жыве ў Кіеве. На пачатку 2000‑х цікавіўся покерам, удзельнічаў у міжнародных турнірах, быў кіраўніком кіеўскай гарадской арганізацыі Федэрацыі покера Украіны. Разам з братам арганізаваў покерны партал Balaganoff.com — з жывым форумам і гутаркамі з вядомымі гульцамі.

    Але паступова покер адышоў на задні план і Аляксандр Рыкаў пераарыентаваўся на ўласны YouTube-канал. Запрашаў у эфір прадпрымальнікаў, абмяркоўвалі стартапы. З абвастрэннем перадвыбарчай сітуацыі ў Беларусі пачаў закранаць тэму супрацьстаяння апазіцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

    Ролікі пачалі набіраць сотні тысяч праглядаў, а гасцямі ягонай віртуальнай студыі сталі многія беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы: Андрэй Дзмітрыеў, Мікалай Халезін, Саша Філіпенка, Вольга Такарчук, Ігар Макар і г. д.

    Дарэчы, свае ўключэнні ён дагэтуль пачынае з вітанняў “Слава Украіне!” і “Жыве Беларусь!”. А на фоне масавых ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны апошнія ролікі запісвае ў паўцемры дзякуючы працы аўтаномных генератараў. 

    Як вынік, празмернае захапленне беларускай тэматыкай не пакінула беларускіх кантралёраў “раўнадушнымі гледачамі” — цяпер і сам Bal­aganOff далучыўся да шматлікай арміі “экстрэмістаў” па-беларуску.  

    Чытайце яшчэ:

    Аўтарку крытычнай публікацыі на сайце “Ганцавіцкі час” выклікалі ў міліцыю

    «Нам какое-то залетало вероятно-невероятное». Вот какие новости рассказывают сегодня в главной спортивной передаче на БТ

    «Это Беларусь, где враги всегда нужны». Появился Telegram-канал, в котором «сливают» протестующих из Гродно

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці