• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыйная хваля пасля смерці беларускі Лізы: лічбы з даследвання Information Policy

    Смерць згвалтаванай у цэнтры Варшавы беларускі Лізы ўзрушыла людзей:  у інфармацыйнай прасторы разгарнулася вялікая актывісцкая кампанія пад хэштэгам #хопіцьгвалціць. Беларускі незалежны праект Infor­ma­tion Pol­i­cy з дапамогай розных інструментаў аналізу сацыяльных медыя прааналізаваў медыяполе і перавёў у лібчы знойдзеныя згадкі.

    Як высветліла Infor­ma­tion Pol­i­cy, першай хэштэг #хопіцьгвалціць апублікавала феміністка, нізавая квір-актывістка Наста Базар. На яе акаўнт падпісана больш за 3 тысячы фаловераў, з якіх 83,6 адсоткаў — жанчыны. Гэты акаўнт, як і яшчэ адзін шмат цытаваны пост Макса Паршута (яго акаўнт налічвае каля 2 тысяч падпісчыкаў) можна знайсці з дапамогай інструментаў, якія аналізуюць інфлюенсераў і іх аўдыторыю. 

    Інструменты самой кампаніі Meta не бачаць дадзеныя запісы. Трэба заўважыць, што прылады Meta не ўлічваюць пасты ў Sto­ries, Reels і свядома зачыненыя (pri­vate) акаўнты.

    У Insta­gram першыя пасты сярод медыя з хэштэгам з’яўляюцца 2 сакавіка. Ставіць яго акаўнт з @radiosvaboda. Пасля хэштэг пачынаюць  выкарыстоўваць шматлікія незалежныя беларускія СМІ, сярод якіх «Люстэрка», «Наша Ніва», «Еўрарадыё», «Белсат», KYKY і г.д.

    З інфлюенсераў хэштэгам у гэтай сацсетцы карыстаецца блогерка Ліза Ветрава @li_vetrava (на яе акаўнт падпісаныя 58,5 тысяч чалавек).

    У Face­book пастом з дастаткова вялікім уцягваннем стала публікацыя на старонцы Лявона Вольскага. 

    У Telegram  было знойдзена (на дату 9 сакавіка) 62 згадвання на 40 каналах і публічных чатах. Больш за 100 000 праглядаў і максімальная колькасць пастоў прыпала на 4 сакавіка.

    А вось Tik­Tok колькасцю відэаролікаў на гэтую тэму пахваліцца не можа:

    Дадзеныя па праглядах атрымліваюцца такія:

    А вось лічбы праглядаў і пастоў у сацсетцы X (былой Twit­ter):

    Шмат відэа пад хэштэгам #хопіцьгвалціць з’явілася ў YouTube. Сюжэты выходзілі на каналах «Белсат», «Настоящее время. Беларусь», «Радыё Свабода», «Радыё Свабода Pre­mi­um», Deutsche Welle. БеларусьMalan­ka media і г.д. 

    Прыведзеныя вышэй лічбы паказваюць, што супрацоўніцтва з наяўнымі беларускімі, рэгіянальнымі, глабальнымі інфлюенсерамі на ўсіх платформах сацыяльных сетак дапамагаюць значна павялічыць ахопы аўдыторыі.  Аўтары Infor­ma­tion Pol­i­cy мяркуюць, што гэтыя намаганні дазволяць больш звярнуць увагу на беларускія праблемы і захаваць ў глабальным інфармацыйным парадку дня тэму Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці