• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Індэксам па Рэйтынгу

    index.jpg

    Паспрабаваў падсумаваць свае думкі:

    1) Не, я не ўпэнены, мякка кажучы, што мы сярод найгоршых у глабальным кантэксце.

    2) У рэгіянальным – так. Але ж наш рэгіён – Еўропа.

    3) Усе краіны былога СССР, якія не абралі шлях еўрапейскай інтэграцыі, маюць тыя ці іншыя сур’ёзныя праблемы са свабодай выказвання.

    4) Што вылучае нас у сусветным кантэксце – дык гэта ступень дзяржаўнага кантролю за ўсімі і ўсім у інфармацыйнай прасторы (і не толькі ў ёй).

    5) Але чым далей, тым болей імкненне ўсё кантраляваць дэманструюць і іншыя постсавецкія (і не толькі) краіны.

    6) І калі так пойдзе і надалей, то Беларусь мае шанцы значна падняцца ў Рэйтынгу. Але ж не таму, што ў нас стане лепш, а таму што ў іншых – горш.

    Рэйтынг FH, як і ўсе астатнія, – суб’ектыўны. І нашае месца ў ім трэба параўноўваць не з іншымі краінамі, кожная з якіх няшчаслівая па-свойму, а з тым, якое мы займалі раней.

    І калі пагледзець на 2011 год, дык, зразумела, сітуацыя значна палепшылася (бо тады – у сучаснай Беларусі – з пункту гледжання захавання правоў чалавека быў абсалютны мінімум). Калі ж абраць іншыя перыяды, дык… Дык з цягам часу амаль нічога не змяняецца. Што і адлюстроўвае Рэйтынг.

    Толькі паступова зацягваецца пятля на шыі. Але ж мы да гэтага амаль прызвычаіліся…

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці