• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Імя Паўла Шарамета ўпішуць у Мэмарыял журналістам у Вашынгтоне

    Імя Паўла Шарамета ўпішуць у Мэмарыял журналістам у Музэі навін (Newseum) у Вашынгтоне — разам зь імёнамі яшчэ 13 журналістаў сьвету, якія загінулі ў 2016 годзе, паведамляе сайт музэю.

    14 новых імёнаў тых, хто загінуў, здабываючы або перадаючы навіны, дададуць раніцай 5 чэрвеня.

    Паўла Шарамета ўнясуць у мэмарыял як журналіста «Ўкраінскай праўды» і радыё «Вести» з Кіева, дзе ён працаваў перад сьмерцю. Іншыя журналісты, якія летась загінулі пры выкананьні прафэсійнага абавязку і якіх ушануюць у ЗША, паходзяць з Аўганістану, Сырыі, Іраку, Лібіі, Самалі, Бразыліі, Мэксыкі і Індыі.

    Пасьля цырымоніі 5 чэрвеня ў мэмарыяле будуць значыцца імёны 2285 журналістаў, якія загінулі з 1837 году.

    Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 году, падклаўшы выбухоўку пад машыну, у якой ён езьдзіў на працу, — аўтамабіль выбухнуў у цэнтры Кіева каля 8 раніцы, Шарамет атрымаў цялесныя пашкоджаньні і памёр у машыне хуткай дапамогі.

    Праваахоўнікі расьсьледуюць забойства як тэракт, але ні выканаўцаў, ні арганізатараў яго да гэтага часу ня знойдзена.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці