• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Имена» уводзяць першую ў Беларусі сістэму аўтаматычнай падпіскі. Што гэта такое?

    Праект «Имена», які выпускае аднайменны часопіс і займаецца фундаваннем іншых сацыяльна значных праектаў, аб'явіў пра запуск першай у Беларусі сістэмы аўтаматычнай падпіскі для сацыяльных/дабрачынных праектаў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ogimage-cab5f18f46ea52efa8079d632f8c0a6254b59ddd2b17233eacf6cbfdd591f6e1.jpg

    «Имена» дапамагаюць збіраць грошы і арганізоўваць праекты па падтрымцы інвалідаў, бяздомных, дзяцей-сірот, жанчын і дзяцей, што пацярпелі ад гвалту.

    Цяпер сталым фундатарам «Имён», а таксама ўсім, хто хоча далучыцца да фінансавання праектаў, не трэба кожны раз самастойна рабіць адлічэнні.

    Аўтаматычная падпіска для сацыяльных/дабрачынных праектаў прадугледжвае, што з вашага рахунку будзе штомесяц спісвацца тая сума, якую вы пазначыце ў самым пачатку, пры афармленні такой падпіскі: 3, 5, 10, 20 рублёў або любая іншая сума. 

    «Имена» працуюць ужо паўтара гады. За гэты час 3000 чалавек падтрымалі рэдакцыю, сярэдні плацёж — 43 рублі. А ў праектах, якія мы падтрымліваем, удзельнічалі больш за 20 000 чалавек.

    Каб «Имена» працавалі ўвесь час, пісалі больш гісторый, знаходзілі і падтрымлівалі больш маштабных праектаў і дапамагалі гэтым праектам наогул з’яўляцца, нам патрэбная ваша фінансавая падтрымка. Менавіта таму мы распрацавалі гэтую зручную форму падтрымкі — штомесячную падпіску», — паведамляецца на сайце праекта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці