Ігар Бузоўскі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі
Экс-кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Да сённяшняга дня ў міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра Карлюкевіча быў толькі адзін намеснік — Павел Лёгкі.
Ігар Бузоўскі даволі даўно знаходзіцца ў вертыкалі ўлады.
Так, у 2010 годзе ён узначаліў БРСМ, а да таго пяць год працаваў у ідэалагічным упраўленні адміністрацыі Лукашэнкі. Ён прабыў на пасадзе да снежня 2014 году — затым на два гады стаў намеснікам старшыні адміністрацыі Лукашэнкі і нефармальным «галоўным ідэолагам», але быў звольнены з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу». На новую пасаду перайшоў толькі праз чатыры месяцы — быў прызначаны кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.