Ідэолагі Брэсцкай вобласці праводзяць тэндэр на выраб тэлеперадач
Галоўнае ўпраўленне па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама абвясціла тэндэр на стварэнне тэлеперадач. Адзіны, хто можа выканаць ўмовы тэндэру — дзяржаўная “Тэлерадыёкампанія “Брэст”.
Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце па дзяржакупках у Беларусі Іcetrade.by. Арыенціровачны кошт стварэння 343 тэлепраграм праграм — 3,3 млрд рублёў. Крыніцай фінансавання з’яўляецца мясцовы бюджэт.
Упраўленне ідэалогіі замаўляе тры праграмы “40 минут с губернатором”. Паводле апісання, гэта грамадска-палітычная аналітычная праграма — дыялог старшыні Брэсцкага аблвыканкама з журналістам па “найбольш актуальных напрамках жыццядзейнасці рэгіёна за мінулы месяц”.
“Утренний эспрессо” — інфармацыйна-пазнавальны тэлечасопіс. Прадугледжаны выхад 130 праграм. Тэматыка: “самыя свежыя і актуальныя навіны Брэстчыны, агляд рэгіянальнай прэсы, сацыяльныя, культурныя і пазнавальныя рубрыкі ў фармаце інфармацыйнага штодзённага тэлечасопіса”.
“Прайм-тайм” — прадугледжаны выхад 26 грамадска-палітычных праграм у прамым эфіры. Тэматыка: “абмеркаванне актуальных тэм, якія хвалююць розныя пласты насельніцтва”. Хранаметраж: 45 хвілін.
“Детское время” — 9‑хвілінная пазнавальная праграма для дзяцей, “якая дапамагае выхаванню самаідэнтычнасці маленькіх гледачоў шляхам знаёмства іх з гісторыяй, культурай Брэстчыны ў гульнявой форме”. Запланаваны выхад 184 праграм.
Мова перадач — руская і беларуская.
Выключэнне — дыялог з губернатарам, які павінен ісці на рускай мове… 🙁
Сярод умоў тэндэру: тэлевізійная трансляцыя мусіць быць забяспечана ў лічбавым фармаце і зона вяшчання пакета рэгіянальных праграм павінна ахопліваць не менш за 80 % насельніцтва Брэсцкай вобласці. Відавочна, адзіны, хто можа выканаць гэтыя ўмовы і выйграе тэндэр — “Тэлерадыёкампанія “Брэст”.
Цыкл «Як свабода слова змяняе жыццё»
LIFE: Радзівілы і Патоцкія плацяць сялянам, якія працуюць на іх, па 20 цэнтаў штодня
p>Женщины и мужчины в белорусских СМИ: кого не замечают журналисты?
<>ГА «БАЖ» запрашае на сустрэчу з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў!