• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто такі Андрэй Аляксандраў — прапагандыст АНТ, які стажыраваўся ў «Жоўтых злівах» і ездзіць на затрыманні

    «Наша Ніва»  распавядае, як ён узыйшоў на алімп і калі паспеў атрымаць адміністратыўку па 23.34.

    Андрэй Аляксандраў. Калаж: Наша Ніва

    Вясковы хлопец з Козелаў

    Андрэю Аляксандраву 33 гады. Нарадзіўся ў вёсцы Манькавічы Столінскага раёна ў сям’і Козелаў — прозвішча ён зменіць ужо пасля сканчэння ўніверсітэта. Некалі тут быў палац Радзівілаў, а ў 1885‑м Марыя Радзівіл заклала пейзажны парк. Гэта адна з найбольшых вёсак Брэсцкай вобласці, жыхароў тут болей за дзве тысячы.

    Бацькі ў Андрэя простыя — маці рабочая на малочным заводзе, бацька — кіроўца там жа. Жонкі ў прапагандыста няма.

    Хлопец у 18 гадоў паспеў папрацаваць на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Пасля паступіў на журфак БДУ, адкуль выпусціўся ў 2015‑м.

    Адзін з аднакурснікаў згадвае, што Аляксандраў (Козел на той момант) быў выхаваным хлопцам. Не выказваў свайго стаўленні ні да апазіцыі, ні да ўлады.

    «Ціхі хлопец, у кампаніі шмат жартаваў. Зусім не крывавы прапагандыст», — згадваюць яго ў студэнцтве.

    «Але і мэтанакіраванасць у яго была даволі відавочная: ён жадаў працаваць на ТБ, практыку там праходзіў і, здаецца, магчымасць мець месца ўладкавання пры рэжыме мацнейшая за ўласную годнасць. Таму для мяне было дзіўна назіраць гэту трансфармацыю, бо Андрэй не быў дурнем ці злаўмысным».

    У базах «Кіберпартызанаў» яго месцам працы ў 2013‑м пазначанае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гняздзілава Агра» — імаверна, гэта была кароткая падпрацоўка на лета.

    Адно з захапленняў Аляксандрава-Козела — ягоны байк. Прапагандыст займеў сабе сярэднебюджэтную мадэль, а менавіта Hon­da VTX 1800. Ягоны кошт цяпер ад шасці да дзесяці тысяч даляраў. Наведвае ён і байкерскія злёты, з якіх робіць рэпартажы на АНТ.

    Андрэй Аляксандраў і ягоны матацыкл. Фота з інстаграма Аляксандрава

    Да працы на АНТ, мяркуючы па інстаграме Аляксандрава, падключыўся і ягоны малодшы 25-гадовы брат Яўген. Ён, меркавана, працуе аператарам.

    АНТ і зорны час

    Козел прыйшоў на АНТ не пазней за снежань 2015-га. Ён працаваў у навінах, быў асноўным голасам агучкі і ў кадры амаль не з’яўляўся. Пісаў пра ўсё запар, але па палітычных тэмах не працаваў зусім.

    З 2016-га ён афіцыйна змяняе прозвішча на Аляксандраў. Чаму менавіта гэтае прозвішча — невядома. У сябрах у сацсетках прапагандыста ёсць людзі з такім прозвішчам, але сярод блізкіх сваякоў такіх няма.

    У 2020‑м карэспандэнт, па словах былых калег, нейкі час «стажыраваўся» ў праўладным тэлеграм-канале «Жоўтыя слівы».

    Пасля Козел працаваў на жаночых маршах, пад прыкрыццём сілавікоў, дзе з’едліва дакопваўся да людзей. Пасля ў эфіры АНТ пачаў «выкрываць» прыхільнікаў зменаў у краіне. Увогуле, адчувальная частка рэпартажаў прапагандыста з таго часу мае палітычную афарбоўку, а нейтральных усё меней.

    Аляксандраў спрабуе апытаць чалавека побач з жаночым маршам. Фота: АНТ

    У 2020‑м у Аляксандрава адбыўся кур’ёз: ён займеў адміністратыўку па артыкуле 23.34 («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). Яго затрымалі 16 кастрычніка 2020-га і даставілі ў Савецкі РУУС Мінска. У РУУС Аляксандраў сказаў, што ён беспрацоўны жыхар Мінска.

    Праўда, ходу справе не далі — відаць, разабраліся, што ён аніякі не беспрацоўны.

    У студзені 2021-га за адданую працу на прапаганду Аляксандраў атрымаў з рук Лукашэнкі «прэзідэнцкую падзяку».

    Што ён робіць цяпер

    Аляксандраў рыхтаваў рэпартажы пра міграцыйны крызіс. Ён улез у натоўп мігрантаў, якія атакавалі польскіх памежнікаў у лістападзе 2021-га. Праз гэта яго разам з аператарам накрыла хваляй пярцовага газу.

    Цяпер Аляксандраў пужае беларусаў ЗША і НАТА, распавядае пра жахі жыцця ва Украіне. І разам з сілавікамі ездзіць на палітычныя затрыманні.

    Адны з апошніх матэрыялаў Аляксандрава. Скрын АНТ

    Напрыклад, разам з САХРам ён ездзіў затрымліваць абвінавачаных у атацы на базу АМАП (у верасні 2021 года ініцыятыва «Буслы ляцяць» атакавала яе з дрона).

    Акрамя сюжэтаў, Аляксандраву даверылі весці перадачу «Будзе дапоўнена» (звычайна там за вядучага Ігар Тур).

    Сваёй любімай кнігай ён называе «Ферму» Оруэла.

    У адным з інтэрв’ю прапагандыст радаваўся: пасля 2020-га ніхто з сяброў яго не асудзіў.

    «Не было ў маім асяроддзі такога чалавека, які б ад мяне адвярнуўся і пачаў выдаваць у мой адрас нейкія гадасці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці