Хто «робіць навіны»? (ВІДЭА)
Калісьці ў аднаго з тэлеканалаў быў рэкламны слоган: «Мы робім навіны!..»
Частка тых, хто намінальна належыць да журналісцкага цэху, відаць, гэтыя словы ўспрымаюць як наўпроставую інструкцыю да дзеяння. Яны робяць навіны з нічога і нішто — з навінаў. Ці яшчэ горш — робяць штосьці, што не мае ніякага дачынення да рэальных падзеяў, якія мы бачылі на свае вочы.
На жаль, магчымасці іншых журналістаў (ды не, проста — журналістаў, — без вызначэнняў «іншыя», «сапраўдныя», «нячэсныя») данесці неадцэнзураваную і незаангажаваную інфармацыю значна больш сціплыя.
Затое іх яны выкарыстоўваюць на поўніцу, нягледзячы ні на што.
Пра гэта — фрагмент тэлепраграмы «Маю права», якое выйшла на тэлеканале «Белсат» роўна праз месяц пасля падзеяў 19 снежня мінулага года.