Хто і колькі разоў перамагаў у конкурсе «Вольнае слова» ІНФАГРАФІКА
Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў “Вольнае слова” пройдзе 7 верасня — напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў.
У панядзелак журы апублікавала шорт-ліст конкурсу, а мы падлічылі, колькі ўзнагарод атрымалі калегі за ўсю гісторыю і хто з іх стаў своеасаблівым лідарам медальнага заліку.
Журналіст газеты “Салідарнасць” Руслан Гарбачоў, тэксты якога ажно 10 разоў займалі прызавыя месцы на конкурсе, гаворыць, што сакрэт поспеху просты:
— Напрыканцы кожнага года я абавязкова сядаю і падводжу вынікі таго, што было зроблена. Прыгадваю тыя тэксты, якія мне самому спадабаліся. Але не дасылаю іх адразу, а прашу калег па рэдакцыі ацаніць матэрыялы. Тое, што калегі называюць лепшым, і адпраўляю на конкурс “Вольнае слова”, — кажа Руслан.
Конкурс “Вольнае слова” праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова. Сёлета на разгляд журы было даслана больш за 200 журналісцкіх матэрыялаў.
Запрашаем усіх калег на цырымонію ўзнагароджання — 7 верасня а 14‑й гадзіне ў офісе БАЖ (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265)!