• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Хартыю-97» высяляюць з офіса ў Варшаве (дапоўнена)

    Сайт «Хартыя-97» 2 мая атрымаў ліст «Беларускага дома» ў Варшаве з просьбай цягам двух-трох дзён вызваліць памяшканні, якія яны займаюць.

    «У сувязі з унутранымі патрэбамі Фонд «Беларускі Дом» апавяшчае вас аб неабходнасці вызваліць памяшканні № 2 і 3, якія вы займаеце ў нашым офісе, і здаць ключы ад памяшкання і сейфа да 17:00 пятніцы 5 мая 2017», — гаворыцца ў лісце. Сайт «Хартыя-97» ужо выказаў здагадку, што гэта правакацыі беларускіх спецслужб.

    Прадстаўнік «Беларускага дома» Уладзімір Кобец паабяцаў, што арганізацыя цягам дня выступіць з афіцыйнай заявай па гэтым пытанні. Сайт «Хартыя-97» ад 2011 года працуе ў выгнанні.

    У сувязі з публікацыяй матэрыяла на старонцы партала charter97.org пад назвай «КГБ атакует?» і спрэчкамі наконт памяшкання Беларускі Дом у Варшаве выпусціў афіцыйную заяву.

    Беларускі Дом інфармуе, што ад самага пачатку заснавання Беларускага Дому (Fun­dac­ja «Białorus­ki Dom») у 2011 годзе, БД і Фонд Хартыя97 (Fun­dac­ja «KARTA 97») маюць 2 асобныя офісы. Офіс БД знаходзіцца па адрасе вул. Вейска 13/3 (ul. Wiejs­ka 13/3), а офіс і рэдакцыя Фонду Хартыя97 (Fun­dac­ja «KARTA 97») па адрасе ул. Маршалкоўская 55/73, (ul. Marsza­łkows­ka 55/73, 00–676 Warsza­wa).

    Фонд Хартыя97 (Fun­dac­ja «KARTA 97»), рэгістрацыйны нумар KRS 0000400445, мае вялікае і прасторнае памяшканне ў Варшаве на вуліцы Маршалкоўскай, якое ў 2012 годзе дапамог знайсці для рэдакцыі сайту Хартыя97 менавіта Беларускі Дом. Рэдакцыя парталу Хартыя97 заўжды знаходзілася і працавала менавіта ў гэтым памяшканні на Маршалкоўскай. Беларускі Дом просіць кіраўніцтва Фонду Хартыя97 вызваліць адзін пакой памерам 19.79 м. кв., які быў на працягу 5 гадоў бясплатна прадстаўлены для працы некалькіх супрацоўнікаў фонду Хартыя97 у Беларускім Доме ў Варшаве на Вейскай 13/3.

    Рашэнне Праўлення Беларускага Дома прынята ў сувязі з пашырэннем статутнай дзейнасці арганізацыі, і мы больш не можам прадстаўляць частку памяшкання БД на патрэбы фонду Хартыя97. Кіраўніцтва Беларускага Дома не супрацоўнічае з беларускім КДБ і іншымі спецслужбамі іншых дзяржаваў свету.

    Нагадаем, што Фонд Беларускі Дом — гэта афіцыйная грамадская арганізацыя, зарэгістраваная 30.04.2012 года ў Польшчы, якая дзейнічае на падставе польскага заканадаўства «Аб Фундацыях» і ўласнага статуту. Мэта Беларускага Дома ў Варшаве — дэмакратычнае, адкрытае, транспарэнтнае развіццё беларускага грамадства, грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і беларускай дыяспары ва ўсім свеце, а таксама дзейнасць на карысць развіцця шматбаковых беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

    Мы лічым безвыніковым любы знешні ціск на ўнутраныя рашэнні Беларускага Дома і перакананыя, што ўмяшанні ў справы незалежнай няўрадавай арганізацыі Беларускі Дом з’яўляюцца непрымальнымі.

    Беларускі Дом застаецца адкрыты для супрацоўніцтва з ўсімі дэмакратычнымі беларускімі грамадскімі арганізацыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з Фондам Хартыя97 і парталам Charter97.

    Ад імя Праўлення Беларускага Дома ў Варшаве,

    Алесь Зарэмбюк і Уладзімір Кобец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці