“Гульня”. Фотасушка ў Гродне
На фотасушцы ў Гродне прэзентавалі працы мясцовых журналістаў і фатографаў Андрэя Мялешкі, Аляксандра Саенкі, Яўгена Кантратовіча, Марка Харламава, Іллі Гілея, аб'яднаныя тэмай “Гульня”.
Аўтары паспрабавалі на міні-выставе паказаць розныя аспекты жыцця, звязаныя са словам “Гульня”: спартовыя, дзіцячыя, настольныя гульні, тэатр ды іншае. Выстава пабачыла свет дзякуючы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
– Гульня можа быць не толькі дома за камп’ютарам, а дзе заўгодна – на вуліцы ў парку, на спартовай пляцоўцы, у тэатры, кіно. Можна гуляць у настольны тэніс, у футбол, і не важна, дзеці гуляюць ці дарослыя, – распавядае Яўген Кандратовіч.
Гэтым разам фотасушка адбылася падчас фэсту настольных гульняў у моладзевым цэнтры “Галактыка”, аднак арганізатары плануюць зрабіць больш прадстаўнічую выставу па гэтай тэме ў 2016 годзе.