• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гукарэжысэр БТ спыніў галадоўку

    Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь выклаў у інтэрнэт відэаролік, у якім абвясьціў пра спыненьне галадоўкі.

    Відэа было разьмешчанае ў сеціве 19 лютага. У гэтым звароце ён паабяцаў 20 лютага пачаць выходзіць з галадоўкі.

    Жолудзь распавёў, што 17 лютага яго прыняў старшыня Белтэлерадыёкампаніі, якому ён распавёў, чым незадаволены.

    «Старшыня выслухаў, згадзіўся, што так быць не павінна, паабяцаў разабрацца і прыняць меры. На наступны дзень у мяне адбыліся сустрэчы з рознымі кіраўнікамі, мы таксама дэталёва абмяркоўвалі магчымыя мэханізмы зьмены сытуацыі. Мне сказалі, што старшынёй прыняты шэраг рашэньняў, якія павінны зрушыць сытуацыю. Калі ўсё гэта запусьціцца, то я веру, што сытуацыю можна зьмяніць. Калі няма, то я са свабоднай душой звольнюся. На дадзены момант мяне ніхто не звальняе, я працую, як і працаваў», — адзначыў ён.

    15 лютага Ўладзімер Жолудзь абвясьціў галадоўку з‑за несправядлівай сыстэмы аплаты працы ў мэдыяхолдынгу . Ён адзначаў, што спыніць ён галадоўку ці працягне — залежыць ад вынікаў сустрэчы са старшынёй БТ.

    Камэнтаваць сытуацыю Радыё Свабода Уладзімер Жолудзь адмовіўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці