• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія журналісты дамагліся ў горадзе шыльдаў з гістарычнымі назвамі

    Рэдакцыя Hrodna.life атрымала адказ на зварот наконт увядзення ў Гродна гістарычных назваў вуліц. Пад зваротам падпісалася каля 900 грамадзян Беларусі.

    У звароце, ініцыятарамі якога былі журналісты з Hrodna.life, жыхары горада прасілі гарадскія ўлады пазначыць гістарычныя назвы вуліц. Падпісанты дамагаліся таго, каб побач з сучаснымі назвамі былі пазначаныя старыя назвы вуліц. Напрыклад, падпісанты прасілі, каб на вуліцы Ажэшкі было пазначана, што яна калісьці насіла назву Раскоша, а Савецкая Плошча была Рынкам.

    А 5 снежня прыйшоў адказ за подпісам намесніцы старшыні гарвыканкама Зоі Кулеша. У адказе напісана, што ўжо складзены спіс вуліц, якія знаходзяцца ў гістарычным цэнтры гораду і на іх будуць усталяваныя шыльды з гістарычнымі назвамі.

    — Мы атрымалі адказ у адпаведны тэрмін — за 15 дзён. Як і мае быць паводле закона. Ён нас задавальняе, бо ўлады паабяцалі, што гэтай тэмай зоймуцца, — каментуе сітуацыю рэдактар Hrodna.life і адзін з ініцыятараў зварота Аляксей Шота. — Яны перадалі Купалаўскаму ўніверітэту і гісторыка-археалагічнаму музею заданне адшукаць старадаўнія назвы вуліц. І гэта ўсё будзе парададзена на тапанімічную камісію, на наступнае паседжанне. Там і будзе вырашана ці фактычна шыльды будуць усталяваныя, ці не будуць. Мы абавязкова пойдзем на пасяджэнне камісіі і будзем адсочваць гэтую сітуацыю.

    Па словах журналіста зварот пра гістарычныя шыльды ў Гродна стаў адным з самых папулярных на Petitions.by за апошні час.

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці