• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Гродзенскія фотагісторыі” ад Наталлі Дораш

    Дакрануцца да гісторыі і сучаснасці Гродна ў фатаздымках магчыма праз фотаальбом Наталлі Дораш, што выйшаў ў выдавецтве “Юрсапрынт”.

    У альбоме, што мае назву “Гродзенскія фотагісторыі”, больш сотні чорна-белых здымкаў, якія паказваюць розныя бакі жыцця гораду. На здымках гродзенскія жыхары рознага ўзросту, падзеі і святы, здымкі як канца ХХ стагоддзя, так і сучасныя, зробленыя ў апошнія гады.

    Пра выданне распавядае Аляксандр Рыжы, галоўны рэдактар выдавецтва “Юрсапрынт”:

    — Гэта першая нашая спроба зрабіць фотаальбом гарадзенскіх фатаздымкаў. У альбом увайшлі здымкі архіўныя — гэта 70‑я гады ХХ стагоддзя, а таксама сучасныя. Мне падаецца, што вельмі цікава будзе гэты альбом разгарнуць гадоў праз 20 і ўзгадаць, што было ў наш час. І таму ў нейкім сэнсе гэты альбом — праца на гісторыю, на гісторыю нашага гораду.

    Наталля Дораш — ветэран народнага фотаклуба “Гродна” ўдзельніца шматлікіх клубных выставаў. Яе фатаграфіі адзначаліся дыпломамі і ўзнагародамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, персанальныя фотавыставы праходзілі ў Гродне, Маскве, Мінску. Наталля працягвае займацца фатаграфіяй, друкуецца ў часопісах, з’яўляецца аўтарам фотаблога рэгіянальнай газеты «Вячэрні Гродна”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці