• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі сябра БАЖ — пераможца конкурсу «Абліччы крэсаў»

    Фатограф з Гродна, сябра БАЖ Аляксандр Саенка стаў адным з пераможцаў конкурсу «Абліччы крэсаў».

    Творчае спаборніцтва арганізаваў рэгіянальны цэнтр міжнародных дэбатаў у Беластоку пры супрацы з таварыствам адукацыі і дыялогу Fontis et Futu­na і моладзевым домам культуры ў Беластоку.

    Вынікі конкурсу можна пабачыць цягам месяца ў цэнтры Беластока — на плошчы Касцюшкі каля помніка Пілсудскаму. На здымках канкурсантаў выявы людзей, падзеі, помнікі архітэктуры, помнікі на могілках, прыродныя з’явы.

    Фотаздымкі аўтарства Аляксандра Саенкі — гэта помнікі на могілках. Адзін з іх паказвае помнік без галавы, замест яе аблокі ў небе. Другі здымак — праяўленая постаць Ісуса.

    Партнёрамі конкурсу стала вялікая колькасць розных польскіх, беларускіх і латышскіх арганізацый, сярод якіх гродзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця», незалежны Саюз палякаў у Беларусі, дзяржаўная Польская гімназія ў Даўгаўпілсе. Конкурс адбываўся пад патранатам журналіста і пісьменніка Томаша Гжыважэўскага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці